Вы тут

У эфіры тэлеканалаў выйдуць спецыяльныя праекты і праграмы


Да свайго прафесійнага свята — Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі, які ў нашай краіне адзначаецца 7 мая, тэлеканалы «Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3» і «Беларусь 24» падрыхтавалі шэраг спецыяльных праектаў і праграм.


Напярэдадні, 6 мая на «Беларусь 1» выйдзе спецыяльны выпуск папулярнай праграмы «Дзіцячы доктар». Гасцямі ў студыі стануць вядучыя і журналісты галоўнага тэлеканала краіны і іх дзеці. Бацькі падзеляцца асабістым вопытам, зададуць свае пытанні спецыялістам і, вядома ж, атрымаюць вычарпальныя адказы па тэме «Падарожжа з дзіцём». А 7 мая на працягу ўсяго дня ў эфіры «Беларусь 1» будзе дэманстравацца спецыяльны відэаролік, які прадстаўляе лепшыя праекты тэлеканала.

Маладзёжны тэлеканал «Беларусь 2» таксама пакажа свой відэаролік з удзелам вядучых, прысвечаны прафесійнаму святу. А ў папулярным праекце «Капейка да капейкі», які выйдзе ў эфір 7 мая, вядучы Ілья Конанаў апынецца ў няпростай сітуацыі, бо ў якасці героя праграмы ў гонар прафесійнага свята тэлевізійнікаў ён запрасіў Віталя Карпанава. Аднак нешта пайшло не так ... Ці атрымаецца гэтым разам выдаткаваць 2 мільёны капейка да капейкі і каму дастануцца ўсе пакупкі, убачым 7 мая ў 16.25 адразу пасля «Бітвы экстрасэнсаў».

Гледачоў культуралагічнага тэлеканала «Беларусь 3» у гэты дзень чакае праграма «Камертон», якая раскажа пра творчы лёс дыктара Беларускага радыё, заслужанага артыста БССР Ільі Кургана (БТРК, 2016 г.). Ілья Львовіч, акцёр па адукацыі, на Беларускае радыё прыйшоў працаваць з 1 лістапада 1949 года. Праз год па просьбе кіраўніцтва ўзяў у якасці рабочага псеўданіма дзявочае прозвішча маці — Курган. Неўзабаве яно стала фірменным знакам. Яго называлі беларускім Левітанам, здабыткам рэспублікі. Сам Ілья Курган думаў, што папрацуе на радыё часова, а затрымаўся амаль на 40 гадоў! Прафесар кафедры майстэрства акцёра і рэжысуры Беларускай акадэміі мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, рэжысёр-рэпетытар і педагог-кансультант па сцэнічнай мове ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы і ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі Ілья Львовіч паважаны і запатрабаваны. 26 мая майстру споўніцца 90 гадоў! У праграме гледачы змогуць убачыць архіўныя запісы і інтэрв'ю з мэтрам.

А міжнародны спадарожнікавы тэлеканал «Беларусь 24» пакажа 7 мая дакументальны фільм «БТшнікі», які быў зняты творчай групай Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі напярэдадні юбілею Беларускага тэлебачання (1 студзеня яно адзначыла сваё 60-годдзе). Падзеі, якія папярэднічаюць першаму выхаду ў эфір Беларускага тэлебачання, дакументы пад грыфам «строга сакрэтна», сустрэчы з «першапраходцамі», асобы, людзі, героі ў кадры і па-за кадрам, цікавыя факты, развянчанне тэлевізійных міфаў ... «БТшнікі» — гэта своеасаблівы тэлевізійны летапіс, прысвечаны станаўленню і развіццю нацыянальнага тэлебачання. Знакавыя падзеі, цікавыя факты, гучныя імёны тых, хто стаяў каля вытокаў, і, зразумела, вядомыя ўсім тэлегледачам персоны, якія працягваюць ствараць гісторыю сёння, — усё гэта і многае іншае карэспандэнты АТН сабралі ў фільме «БТшнікі».

drapko@zviazda.by

Загаловак у газеце: Ад прафесіяналаў і пра іх

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».