Вы тут

Тэлеканал «Беларусь 3» пакажа канцэрт «Каханне сказала «Так!»


8 мая тэлеканал «Беларусь 3» пакажа канцэрт «Каханне сказала «Так!» лаўрэата Нацыянальнай музычнай прэміі Ірыны Відавай і кампазітара Алега Молчана. Здымкі музычнага шоу адбыліся ў абноўленай студыі «600 метраў» Белтэлерадыёкампаніі.


Ірына Відава — унікальная выканаўца, якая мае выдатныя вакальныя здольнасці і дасягненні ў творчай дзейнасці. У 2011 годзе яна атрымала прыз глядацкіх сімпатый на Нацыянальнай музычнай прэміі. Жыццё і прафесію Ірына звязала з кампазітарам і прадзюсарам Алегам Молчанам. У дзевяностыя гады мінулага стагоддзя ён быў музычным кіраўніком легендарнага ансамбля «Песняры». Алег Молчан таксама з'яўляецца аўтарам і аранжыроўшчыкам вялікай колькасці кампазіцый. У вялікім канцэрце, які пакажа тэлеканал «Беларусь 3», прагучаць музычныя прэм'еры і ўжо вядомыя хіты Ірыны Відавай. «Падаючы ў неба», «Максідрайв», «Мы не чужыя» і, вядома, «Каханне сказала «Так!» — песня, што дала назву самому шоу.

Для тэлеверсіі канцэрта былі падрыхтаваны спецыяльныя выступленні шоу-балетаў «Сенсацыя» і «СуперTV-шоу», эфектныя нумары з удзелам музыкантаў і танцораў, а таксама іншыя сюрпрызы, якія гледачы «Беларусь 3» змогуць убачыць у эфіры канала 8 мая ў 22.00.

drapko@zviazda.by

Загаловак у газеце: Каханне сказала «Так!»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».