Вы тут

Прынята рашэнне аб стварэнні Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа


У сталіцы прынята рашэнне аб стварэнні Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа. Яго заснавальнікам з'яўляецца Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Навучальная ўстанова прапішацца па вуліцы Макаёнка, 29.


Каледж ствараецца для задавальнення нарастаючых патрэб устаноў дашкольнай і пачатковай школьнай адукацыі сталічнага рэгіёна ў спецыялістах. Менавіта для Мінска сёння найбольш востра стаіць праблема дэфіцыту выхавальнікаў дашкольных устаноў і настаўнікаў пачатковых класаў. Напрыклад, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт размеркаваў сёлета ў сталіцу 31 выпускніка факультэта пачатковай адукацыі, а патрэба горада ў настаўніках пачатковых класаў складала 153 чалавекі. Ва ўстановах дашкольнай адукацыі кадравая праблема часткова вырашаецца за кошт прыцягнення студэнтаў выпускнога курса Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта і педагагічных работнікаў пенсійнага ўзросту. Да таго ж работнікам дзіцячых садкоў, якія не маюць профільнай адукацыі, даецца магчымасць прайсці адпаведную перападрыхтоўку.

Два апошнія гады падрыхтоўка выхавальнікаў і настаўнікаў пачатковых класаў з сярэдняй спецыяльнай педагагічнай адукацыяй была арганізаваная на базе Мінскага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання. І вось наступны крок — адраджэнне ў сталіцы педагагічнага каледжа (калісьці ў горадзе дзейнічалі дзве навучальныя ўстановы, дзе рыхтавалі педагогаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй).

Начальнік сектара прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Алена ЧАРНЫХ паведаміла, што першы набор у каледж пройдзе ўжо сёлета. Для арганізацыі прыёму абітурыентаў ствараецца прыёмная камісія.

Набор будзе ажыццяўляцца на дзённую форму навучання на аснове агульнай базавай адукацыі па спецыяльнасцях: «пачатковая адукацыя» (спецыялізацыя «карэкцыйная работа», тэрмін навучання 3 гады і 10 месяцаў) і «дашкольная адукацыя» (спецыялізацыя «сацыяльна-педагагічная дзейнасць», тэрмін навучання — 3 гады і 10 месяцаў).

Завочная форма прадугледжвае навучанне па спецыяльнасці «дашкольная адукацыя» (спецыялізацыя «сацыяльна-педагагічная дзейнасць», тэрмін навучання — 3 гады і 6 месяцаў).

На дзённую форму атрымання адукацыі могуць паступаць асобы, якія маюць агульную базавую адукацыю, а на завочную — асобы, якія закончылі 11 класаў або маюць прафесійна-тэхнічную адукацыю з агульнай сярэдняй адукацыяй.

Абітурыентаў, што паступаюць на дзённую форму навучання, чакае конкурс пасведчанняў аб атрыманні базавай адукацыі. А патэнцыяльным «завочнікам» трэба здаць цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай ці рускай мове (на выбар) і біялогіі. План прыёму на спецыяльнасць «пачатковая адукацыя» складае 50 чалавек, на «дашкольную адукацыю» — 25 і на завочную форму навучання прымуць 20 навучэнцаў.

— Падрыхтоўка педагогаў на базе Мінскага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання з новага навучальнага года спыняецца, — удакладніла Алена Чарных, —  а ўсе навучэнцы педагагічных спецыяльнасцяў пераводзяцца ў Мінскі гарадскі педагагічны каледж. 

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Па прафесію выхавальніка — у педкаледж

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».