Вы тут

Першыя турыстычныя электрабусы з’явіліся ў Нясвіжы


Невялікі аўтобус кітайскай вытворчасці выглядае нібыта дзіцячы: у ім змесціцца не больш за 15 чалавек. Кампактныя габарыты дазваляюць яму без перашкод прасоўвацца па вузкіх сцежках Старога парку Нясвіжскага палацава-паркавага комплексу. Рухавік замяшчае акумулятарная ліціевая батарэя, якая зараджаецца чатыры гадзіны. Прабег чыстага транспарту складае 70 кіламетраў. Каштуе адзін такі аўтобус крыху больш за 50 тысяч еўра з улікам дастаўкі і зарадных камплектуючых.


З’яўленне ў Беларусі двух першых электрабусаў стала магчымым дзякуючы праектам “Тэхнічная дапамога для падтрымкі развіцця “зялёнай” эканомікі ў Беларусі” і “Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да “зялёнай” эканомікі”, фінансуемых Еўрасаюзам і рэалізуемых Праграмай развіцця ААН.

– Абодва электрааўтобусы выкарыстоўваюцца ў турыстычных мэтах,  – заўважыла на ўрачыстай перадачы транспарту кіраўнік праекта “Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да “зялёнай” эканомікі Вольга ЧАБРОЎСКАЯ. – Так, у Нясвіжскім комплексе не было транспарту для таго, каб вазіць турыстаў па тэрыторыі. Звычайны аўтобус не праедзе па вузкіх дарожках. Мы прапанавалі Нясвіжу і Свіцязянскаму заказніку замовіць эка-дружны транспарт: з яго дапамогай можна атрымаць як экалагічныя, так і эканамічныя выгады.

Ужо распрацаваны, але пакуль не прыняты два маршруты з выкарыстаннем электрабуса. Адзін з іх будзе праходзіць па паркавай тэрыторыі, другі – па самім Нясвіжы.

Канкрэтных коштаў за такія экскурсіі пакуль няма, але папярэдне былі агучаны наступныя лічбы: экскурсія з гідам абыдзецца прыкладна ў 40 тысяч рублёў з чалавека, без суправаджэння – 25 тысяч рублёў.

– Беларусь узяла курс на “азеляненне” эканомікі на дзяржаўным узроўні. Электрабусы – гэта толькі пачатак працы, – адзначыла першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Ія МАЛКІНА. – Ідэя Мінпрыроды заключаецца ў тым, каб перавесці буйныя гарады краіны на электратранспарт. Варта падрыхтавваць беларускае машынабудаванне трэба падрыхтаваць да вытворчасці такога транспарту. Мяркую, што праз 10 гадоў мы не будзем сумнявацца ў тым, што ўвесь траспарт – як грамадскі, так і прыватны – мусіць быць электрычным.

– Электрабусы нездарма празвалі транспартам  21-га стагоддзя: яны бясшумныя, не даюць шкодных выкідаў у атмасферу. Гэта прыклад “зялёнай” эканомікі ў дзеянні, нават у такіх сферах, як захаванне культурна-гістарычнай спачыны, – падкрэсліла намеснік Пастаяннага прадстаўніка ПРААН у Беларусі Кацярына ПАНІКЛАВА.

Распрацоўка інавацыйных электрабусаў наладжваецца і ў Беларусі: праектамі займаюцца “Мінскі аўтамамабільны завод” і “Белкамунмаш”. Вядзецца праца па ўдасканаленні акумулятарных батарэй: сёння іх сярэдні век іх складае не больш за пяць гадоў.

У канцы года плануецца уключыць электрабусы ў вопытную эксплуатацыю ў Мінску і Гродна. Менавіта таму ўжо зараз варта падумаць пра сістэму зарадкі такога транспарту.

Па словах кіраўніка вытворча-тэхнічнага аддзела дзяржаўнага аб’яднання “Белэнерга” Вольгі ПРУДНІКАВАЙ ужо распрацаваны  праект праграмы зараднай інфраструктуры для мабільнага транспарту з двума варыянтамі сцэнарыя ў залежнасці ад колькасці выкарыстоўваемага электратранспарту ў Беларусі. Праграма разлічана да 2025 года.

– У Еўропе электрамабілі сталі папулярным гарадскім транспартам, – адзначыла пасол прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа ВІКТАРЫН. – Напрыклад, у цэнтры Бруселя ёсць месца для зарадкі электрааўто, яны з’яўляюцца і ў іншых гарадах, гэта робіцца нормай. Тэхналогіі развіваюцца, людзі імкнуцца карыстацца таннымі, экалагічна чыстымі відамі транспарту. Калі ў вялікім горадзе добра наладжана транспартная сістэма, вам не патрэбны прыватны, бо ёсць альтэрнатыва: зручныя электрабусы, ровары, машыны ў арэнду. На гэтыя моманты Беларусі варта звярнуць увагу.

Фота Дзяніса ЗЕЛЯНКО

Загаловак у газеце: Да Радзівілаў – на чыстым транспарце

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».