Вы тут

Ветэранам — пашана і падзяка


Найбольш запатрабаваным сярод пажылых людзей застаецца абслугоўванне на даму. У першым квартале гэтага года «пад крылом» сацыяльных работнікаў былі 2 тысячы 133 ветэраны. 46 ветэранаў атрымлівалі паслугі сядзелкі.


Тым, хто мае патрэбу ў пастаянным староннім доглядзе, прапануюць пасяліцца ў стацыянарных установах. На сёння ў дамах-інтэрнатах пражывае 125 ветэранаў і 126 грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. Намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак адзначыў, што чэргаў у дамы-інтэрнаты агульнага тыпу цяпер няма. Для засялення дастаткова сабраць толькі неабходныя дакументы.

Усяго ў рэспубліцы пражывае 13,7 тысячы ветэранаў, з іх 9 тысяч — інваліды і ўдзельнікі вайны. Самаму маладому ўдзельніку Вялікай Айчыннай — 91 год. У жывых засталіся два Героі Савецкага Саюза. Колькасць грамадзян, што пацярпелі ад наступстваў вайны, — 23,8 тысячы чалавек.

Аляксандр РУМАК таксама сказаў, што сярэдняя пенсія інваліда вайны перавышае 5 мільёнаў.

Ветэранам вайны ўстаноўлены надбаўкі ў памеры ад 50 да 500 працэнтаў мінімальнай пенсіі па ўзросце. Максімальная даплата — 2 мільёны 124 тысячы. Апроч гэтага, пажылыя людзі атрымліваюць і ўзроставыя бонусы. Для тых, хто дасягнуў 80 гадоў, гэта павышэнне ў памеры мінімальнай пенсіі — амаль 425 тысяч рублёў. Таксама грамадзянам, старэйшым за 80 гадоў, належыць надбаўка на догляд (яе сума цяпер складае 212 тысяч).

— Летась, калі адзначаўся юбілей Перамогі, дзяржавай былі зроблены істотныя выплаты ветэранам. Тады аднаразовую матэрыяльную дапамогу атрымалі 44,3 тысячы чалавек. Агульная сума склала 205,5 мільярда рублёў. У гэтым годзе такія выплаты не прадугледжваюцца, — адзначыў Аляксандр Румак. — Але ветэраны атрымліваюць матэрыяльную дапамогу з іншых крыніц. Напрыклад, са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны. Таксама, згодна з сёлетнім указам Прэзідэнта №78, абласныя і раённыя Саветы дэпутатаў маюць права аказаць сацыяльную падтрымку за кошт мясцовых бюджэтаў. І кожны рэгіён з улікам сваіх магчымасцяў такія выплаты праводзіць.

lubneuskaya@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».