Вы тут

Новы арт-праект Рыгора Сітніцы


Калі звычайныя рэчы ці культурныя артэфакты, але таксама ў выглядзе матэрыяльных аб'ектаў, узводзяцца ў ранг сучаснага мастацкага стылю, набываюць духоўнае гучанне, атрымліваецца цікавы навукова-творчы эксперымент. Метафізічнае даследаванне з дапамогай самых простых мастацкіх сродкаў, паперы і алоўка, размова пра актуальнасць гістарычнага. Рыгор Сітніца прадставіў у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў свой новы арт-праект «Прыватная археалогія».


Рыгор Сітніца падчас адкрыцця арт-праекта «Прыватная археалогія».

У цэнтры ўвагі майстра абсалютна на ўсіх работах — старажытныя аб'екты з беларускай нацыянальнай гісторыі. Гэта манеты, княжацкія пячаткі, зброя з бранёй, культавыя скульптуры. Шмат як рэлігійнага, так і патрыятычнага сэнсу. Можна ўбачыць фігуры святых, вершнікаў, што скачуць на конях, каралёў, якія размахваюць посахамі, рыцараў у разгар бою.

«Артэфакт 1»

У Рыгора Сітніцы такая арыгінальная стылістыка, што яе нельга зблытаць ні з якой іншай. З аднаго боку — на карцінах усё проста, без эклектыкі, колеравых выбухаў. Ён не спрабуе здзівіць, а проста выказваецца — прама, смела, павольна. З другога боку, у работах мастака дзіўным чынам спалучаюцца элементы канструктывізму і супрэматызму. Рытміка фарбаў не перагружаная, пабудова кампазіцыі грунтуецца ледзь не на законах геаметрыі, але відавочнае гіперрэалістычнае бачанне творцы. Манета памерам з акно — ці не фантастычна? Акрамя таго, на карцінах відаць усе трэшчынкі і шурпатасці артэфактаў, яны быццам не алоўкамі заштрыхаваны, а сапраўды высечаны з медзі, каменю, дрэва.

«Артэфакт 13»

Багацце беларускай культуры, яе фальклору, гісторыі, мастак умее паказваць без стракатасці, залішняй пафаснай гучнасці — коратка, лаканічна, але вельмі пераканаўча. У той жа час карціны паказваюць нейкі памежны стан, а рэалізм, не губляючы сваёй сілы, дапаўняецца рысамі новай рэальнасці, абстракцыі. Раўнавага ў тэхніцы суадносіцца з унутраным рухам выяў.

Дарэчы, экспазіцыя нядаўна пабывала ў Маскве, з поспехам дэманстравалася ў Цэнтральным доме мастака на Крымскім Вале. У Мінску выстаўка працуе да 21 мая.

Загаловак у газеце: Археалогія... з алоўкамі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.