Вы тут

Прайгралі, але не здаліся…


Увага спартыўных заўзятараў, спецыялістаў, журналістаў у бліжэйшы тыдзень прыкавана да двух гарадоў Расіі - Масквы і Санкт-Пецярбургу. Тут стартаваў чэмпіянат свету па хакеі. Зборная Беларусі матчам супраць хакеістаў Фінляндыі пачала сваё выступленне на гэтым турніры.


Піцер сустрэў беларускіх заўзятараў пробкамі, вялікай колькасцю турыстаў і дваццаціградуснай спякотай. Перапоўнены Неўскі праспект, чэргі, каб пракаціцца на цудоўных караблях па не менш цудоўнай Няве і зусім не пустыя музеі. Ні для каго не сакрэт, што Санкт-Пецярбург - адзін з самых гістарычных гарадоў велізарнай краіны і нездарма ж менавіта ён завецца культурнай сталіцай вялікай Расіі. Аднак, усё гістарычнае і культурнае цяпер у гэтым горадзе адыходзіць на другі план, Піцер сёння напоўнены шумам і людзьмі ў хакейных майках розных краін. Хтосьці з іх святкуе перамогу, а хтосьці перажывае паражэнні. Адным словам - горад жыве хакеем. Сярод разнастайнасці фарбаў тут мы часта сустракаем нашы, чырвона-зялёныя колеры.

У стартавы дзень чэмпіянату падапечныя Дэйва Льюіса сустракаліся з адным з фаварытаў нашай групы - зборнай Фінляндыі. На лёд спарткомплексу «Юбілейны» фіны выйшлі заведама лідарамі, гэта і зразумела, цяпер яны займаюць чацвёрты радок сусветнага рэйтынгу, а беларусы - дзевяты. Да гэтага нашы хакеісты сустракаліся з фінамі 14 разоў. На рахунку нашай каманды адна перамога, здабытая ў серыі булітаў на чэмпіянаце свету 2009 года.

Тым не менш, першы перыяд прайшоў у роўнай і напружанай барацьбе, двойчы нашы суайчыннікі не рэалізавалі большасць і пайшлі на перапынак з лікам 0:0. На старце другога перыяду фіны паразілі вароты Віталя Коваля і адкрылі лік сустрэчы, а ўжо ў сярэдзіне матчу павялічылі сваю перавагу – 2:0. Да заканчэння другога адрэзку гульни Андрэй Стась адкрыў лік закінутых шайбаў і ў нашай камандзе, але утрымаць мінімальнае адставанне не атрымалася. Лік сустрэчы – 6:2 не на нашу карысць.

Андрэй Стась, нападаючы зборнай Беларусі:

-Прааналізуем матч, разбяром памылкі і будзем рухацца далей. Шмат выдаленняў было ў другім перыядзе, складана растлумачыць чаму. Напэўна, таму што дадалі фіны і мы пачалі рабіць памылкі. Буйны лік - гэта перш за ўсё паказчык сілы фінаў і зробленых намі памылак. Сапернікі выдатна гулялі ў матчы, але не трэба забываць, што з любой камандай можна біцца. Сёння гульня з амерыканцамі, не думаю, што настроіцца на яе нам будзе складана. Наадварот, сёння гуляць нам павінна прасцей, таму што мы ўжо ведаем памылкі, якія зрабілі ўчора і ведаем, у якіх момантах трэба дадаць.

Хрысциян Хенкель, абаронца (дэбютант) зборнай Беларусі:

- Я, вядома, не задаволены сваім дэбютам у зборнай, таму што каманда прайграла і сам я нічым не змог дапамагчы ёй. Але негатыўны вопыт таксама важны. Ёсць вялікая розніца паміж таварыскімі гульнямі і афіцыйнымі, тут у два разы больш хвалявання, адчуваеш адказнасць за ўсё, што робіш на лёдзе. Фіны -моцная каманда і ў другой палове сустрэчы яны дадалі ва ўсіх кампанентах гульні, мы проста не змаглі стрымаць іх напор.

Дэйв Льюіс, галоўны трэнер беларускай каманды:

- Сапернік сапраўды аказваў на нас моцны ціск, асабліва на працягу другога і трэцяга перыядаў. Гэта было напружана. Усе нашы звёны добра адпрацавалі, нажаль, толькі першы перыяд, а далей мала таго, што сталі фаліць, яшчэ страцілі рытм і хуткасць. З пазітыўнага, магу адзначыць гульню ў першым перыядзе, там мы дзейнічалі як каманда: была хуткасць, раскаты. А далей сапернікі знайшлі спосаб нас раз'яднаць.

Сёння нам у першую чаргу трэба лепш гуляць у няроўных складах. Ты застаешся ў гульні, пакуль у цябе не памёр дух байца. Менавіта гэта і хачу ўбачыць ад нашых хлопцаў.

Санкт-Пецярбург, Расія

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.