Вы тут

Нескладаныя парады на кожны дзень


Большасць з нас недаацэньвае магчымасці здаровага ладу жыцця, для многіх гэта наогул нібыта адны забароны. На самай справе ніякіх ахвяр не патрабуецца, і пры гэтым мы атрымліваем добрае самаадчуванне, доўгае жыццё. Сакрэты раскрывае ўрач 3-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі г. Мінска Вераніка ПРАЛЕСКА.


* Ужывайце толькі якасную ежу, імкніцеся не эканоміць на гэтым.

Не ешце ў рэстаране падазроную ежу. Атручэнне, расстройства страўніка падрывае сілы арганізма. Усе прадукты захоўвайце ў халадзільніку. Выкідвайце ўсё, чаму сышоў тэрмін прыдатнасці.

Купляйце столькі гародніны і фруктаў, колькі з'ясцё ў бліжэйшыя пару дзён.

Піце больш вады. У сярэднім 1,5-2 л вадкасці штодня (палову могуць складаць і супы, кампоты і інш.).

Смажце па мінімуме. Варыце, тушыце, гатуйце на пары.

Не ўжывайце канцэрагены — вэнджанае, смажанае, кансервы, марынады, саленні, прадукты з нітрытам натрыю.

Ніколі не прапускайце сняданак. Мужчын асабліва датычыцца.

Ешце мёд. Натуральны, вядома. Але не злоўжывайце.

* Хадзіце заўсёды, калі гэта магчыма.

Кожную гадзіну падчас сядзячай працы рабіце хоць бы 3-хвілінную размінку — пацягніцеся, разамніце ногі, ступні, зрабіце павароты корпусу, падніміце і апусціце плечы (можна нават не паднімаючыся).

Сядзіце і хадзіце з прамой спінай, шыю таксама трымайце прама.

Не паднімайце цяжар. Нават пры здаровай спіне не рэкамендуецца паднімаць адначасова больш за 15 кг.

Займайцеся спортам. 150 хвілін фітнесу (можна танцаў, ёгі, пілатэсу, хады) на тыдні — ідэальна. Асцярожней з сілавымі практыкаваннямі.

Плавайце. У гэтага віду актыўнасці столькі плюсоў, што не пералічыць.

* Не курыце. Без варыянтаў.

Абмяжуйце алкаголь.

Трымайце дома важныя лекі. Выкідвайце пратэрмінаваныя.

* Не хвалюйцеся! Той, хто хвалюецца, хутчэй старэе. Стрэс вінаваты нават у з'яўленні маршчынак і выпадзенні валасоў.

Калі злуяцеся, то рабіце гэта адкрыта, гаварыце, што не задавальняе. Гэта менш шкодна, чым пастаяннае стрымліванне негатыву.

* Жывіце ў пары.

Ганіце сумны настрой, як толькі можаце.

Не сядзіце дома — сустракайцеся, наведвайце прыемныя мясціны. Станоўчыя эмоцыі могуць многае кампенсаваць.

Цалуйцеся і абдымайцеся!

Не марнуйце час на спрэчкі. Пры любых высвятленнях адносін не губляйце галавы і кантролю над сабой.

Зрабіце што-небудзь для таго, каб праца прыносіла маральнае задавальненне.

Рэгулярна адпачывайце, вандруйце. І памятайце, што менш як на пару тыдняў у гарачыя краіны ехаць не варта.

* Калі кветкі ў вас растуць, часцей пазірайце на іх, а можаце завесці і якія-небудзь карысныя.

Вельмі асцярожна выбірайце і захоўвайце касметычныя сродкі.

Ідзіце ў лазню, калі вам гэта не проціпаказана. Не хадзіце, калі ведаеце, што доктар не прапісаў.

Ніколі не прапускайце чыстку зубоў — ні раніцай, ні ўвечары. Замяніць зубную шчотку жуйкай немагчыма.

Прымайце ванны для расслаблення і адпачынку.

Спіце 8 гадзін у суткі. Кладзіцеся ў адзін і той жа час. Рэжым — гэта святое.

Спіце на артапедычных матрацах і падушках. Спальнае месца павінна быць ідэальным. І не забывайцеся пра адзенне для сну.

Не трывайце голад, боль, холад і смагу. Калі вы не ў стане разабрацца з усім гэтым, трэба абследавацца.

Не бойцеся ўрачоў, шукайце «свайго», якому давяраеце.

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.