Вы тут

20 рэдакцый газет Магілёўскай вобласці выйшлі на самаакупнасць


Дваццаць рэдакцый газет Магілёўскай вобласці па выніках працы ў мінулым годзе выйшлі на самаакупнасць. Для параўнання: яшчэ 4 гады таму такіх у вобласці было толькі 2. Пра гэта паведаміў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі падчас урачыстай цырымоніі, прысвечанай прафесійным датам работнікаў СМІ і друку.


— У новых умовах гаспадарання, калі краіна паступова пераходзіць на рыначныя адносіны і абвастраецца канкурэнцыя, неабходна павышаць узровень спецыялістаў, рабіць выданні больш чытабельнымі і запатрабаванымі, — падкрэсліў губернатар.

Ён падзякаваў за сумленную працу і годнае адлюстраванне падзей Магілёўшчыны сродкамі масавай інфармацыі і адзначыў, што вельмі задаволены поспехамі маладых журналістаў.

Пераможцам абласнога конкурсу сярод рэдакцый і журналістаў Уладзімір Даманеўскі ўручыў ганаровыя граматы, грашовыя прэміі і каштоўныя падарункі. Найлепшымі па выніках працы за мінулы год сталі гарадская газета «Бабруйскае жыццё» (рэдактар Вадзім Шчаглоў) і бялыніцкая «раёнка» — «Зара над Друццю» (Міхаіл Карпечанка). Разам з дыпломамі яны атрымалі сертыфікаты па 500 базавых велічынь. Найлепшым журналістам вобласці стаў намеснік галоўнага рэдактара інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці» Яўген Булава. Шэраг работнікаў СМІ і друку ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і дыпломамі аблвыканкама, абласнога Савета дэпутатаў, Магілёўскага гарвыканкама, грамадскіх аб'яднанняў і ведамстваў. Сярод тых, хто атрымаў Ганаровую грамату галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама, — спецыяльны карэспандэнт газеты «Звязда» Нэлі Зігуля.

Ул. інф.

Загаловак у газеце: Адзначылі найлепшых

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.