Вы тут

У краіне з'явяцца пляцоўкі для выгулу сабак


Ці можна будзе трымаць трох катоў у адной кватэры? Куды давядзецца вадзіць сабак на выгул? На абмеркаванні законапраекта «Аб абыходжанні з жывёламі» член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Юрый ДАРАГАКУПЕЦ агучыў асноўныя прапановы, атрыманыя ад грамадскасці. У Палату прадстаўнікоў паступіла больш за 400 зваротаў па гэтай тэме.


— Людзі актыўна прапаноўвалі ўвесці крымінальную адказнасць за жорсткае абыходжанне з жывёламі, — адзначыў суразмоўца, — а таксама, каб меры за выгул сабак без намордніка і павадка сталі больш суровымі.

Што датычыцца чыпавання, грамадскасць падзялілася на прыхільнікаў і праціўнікаў гэтай працэдуры. Напрыклад, зоаахоўныя арганізацыі выступаюць за пагалоўнае чыпаванне. А можна абмежавацца чыпаваннем толькі небяспечных парод. Праўда, адсюль узнікае пытанне: якія пароды сапраўды з'яўляюцца небяспечнымі для чалавека? Гэты спіс пакуль што дапрацоўваецца.

Людзей цікавіла, чаму для «часу цішыні» выбраны перыяд з 23 гадзін да 7 гадзін. Таксама былі звароты датычна прыватнага сектару: аказваецца, не толькі ў кватэрах, але і ў аднапавярховых дамах пакутуюць суседзі ўласнікаў хатніх жывёл.

Гаспадарам чацвералапых сяброў давядзецца прыбіраць за сваімі гадаванцамі. Спецыялізаваных месцаў для выгулу сабак у Беларусі няма, але з увядзеннем закона ў сілу яны з'явяцца. Іншае пытанне — якім чынам арганізаваць падобныя пляцоўкі. Плануецца выдзяляць грошы з бюджэту на добраўпарадкаванне зон для выгулу сабак, утрыманне прытулкаў, гасцініц — апошніх налічваецца ўсяго 7 на ўсю краіну.

Спрэчным стала пытанне аб дазволенай колькасці жывёл у кватэры, нягледзячы на тое, што ў зацверджаных Саўмінам правілах аб утрыманні хатніх сабак і кошак стаіць канкрэтная лічба — 2. Палажэнне не выконваецца, многія ўласнікі жывёл выказваюцца, што яно, маўляў, абмяжоўвае іх правы. У законе прадугледжаны пераходныя палажэнні: калі ў кватэры ўжо ўтрымліваюць больш за 2 жывёлы, уласнікі мусяць абавязкова зарэгістраваць іх, і тыя змогуць законна пражываць да часу сваёй смерці.

— Што датычыцца адміністрацыйнай адказнасці грамадзян, — адзначыў Юрый Дарагакупец, — то, на нашу думку, калі ў гэтай справе не будуць задзейнічаны праваахоўныя органы, парадку не будзе.

radziuk@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Карэспандэнт «Звязды» схадзіла на майстар-клас па стварэнні «пісанак».

Культура

Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на начных здымках нацыянальнага кінапраекта

Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на начных здымках нацыянальнага кінапраекта

Гісторыка-прыгодніцкая стужка пра Беларусь, беларуса-ваяра і беларуса-вучонага.

Спорт

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Больш за 150 спарт­сме­наў з 36 кра­ін све­ту — гэта са­мыя моц­ныя ба­ту­тыс­ты су­час­нас­ці.