Вы тут

Узнагароды за якасць


У сталіцы ўзнагародзілі лаўрэатаў конкурсу на суісканне Прэміі Урада за дасягненні ў галіне якасці 2015 года. Імі сталі 6 арганізацый: мінскі Камандна-інжынерны інстытут МНС, Беларускі металургічны завод — кіруючая кампанія холдынга «БМК» (Жлобін), Мінскі малочны завод №1, Пружанскі малочны камбінат, Гандальмаш (Баранавічы) і прадпрыемства «Граніт» (Мікашэвічы). Таксама 18 арганізацый пацвердзілі званне лаўрэата паўторна, 5 — сталі дыпламантамі конкурсу і яшчэ 3 уручылі спецыяльныя ўзнагароды.


Усяго за 17 гадоў, з 1999 года, лаўрэатамі прэміі станавіліся 206 арганізацый краіны. Старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Віктар НАЗАРАНКА адзначыў, што айчынная прэмія адпавядае еўрапейскай мадэлі дзелавой дасканаласці, найбольш папулярнай у ЕС і СНД. Яна ўлічвае сучасныя тэндэнцыі ў гэтай сферы. У якасці асноўных крытэрыяў пры ацэнцы канкурсантаў ацэньваліся стратэгія развіцця, уменне знаходзіць новыя рынкі збыту, распрацоўваць і вырабляць інавацыйную канкурэнтаздольную прадукцыю, прымяняць метады сучаснага менеджменту.

Як адзначыў перад цырымоніяй узнагароджання прэм'ер-міністр Андрэй КАБЯКОЎ, лаўрэаты прэміі — гэта арганізацыі, для якіх якасць мае найвышэйшую каштоўнасць. Паводле яго слоў, у сучасных умовах гэты фактар становіцца вырашальным у павышэнні канкурэнтаздольнасці ўсёй краіны.

«Усіх пераможцаў аб'ядноўвае тое, што яны здолелі авалодаць высокаэфектыўнымі метадамі менеджменту і прагрэсіўнымі тэхналогіямі», — растлумачыў ён.

Выступаючы перад лаўрэатамі прэміі, прэм'ер-міністр нагадаў, што ў прынятым сёлета ў лютым Указе №78 пазначаны сістэмныя меры, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці функцыянавання эканомікі краіны, у тым ліку за кошт зніжэння сабекошту прадукцыі.
І гэта не павінна паўплываць на яе якасці. Ён заклікаў кіраўнікоў арганізацый накіраваць усе намаганні на выкананне палажэнняў гэтага дакумента, каб забяспечыць бясстратную работу.

Андрэй Кабякоў таксама падкрэсліў, што найважнейшай задачай збалансаванага развіцця эканомікі з'яўляецца павышэнне экспартных магчымасцяў краіны. На яго думку, крытэрыямі рэалізацыі гэтай мэты з'яўляюцца рост долі беларускіх тавараў і паслуг на сусветным рынку, забеспячэнне станоўчага сальда знешняга гандлю, дыверсіфікацыя экспарту. Гэтым крытэрыям адпавядаюць многія пераможцы конкурсу, якія пастаўляюць на экспарт больш за 80% сваёй прадукцыі.

Сярод іншых найважнейшымі задачамі для прадпрыемстваў прэм'ер-міністр назваў мадэрнізацыю і тэхнічнае перааснашчэнне вытворчасцяў, зніжэнне энергаёмістасці і правядзенне мерапрыемстваў па энергазберажэнні, стварэнне ўмоў для творчай працы і пошуку новых ідэй.

Kryzhevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

Як жывуць спартсмены, якія выступяць на Еўрапейскіх гульнях?

Як жывуць спартсмены, якія выступяць на Еўрапейскіх гульнях?

Карэспандэнты «Звязды» пабывалі ў Вёсцы атлетаў.

Культура

Адэльск: турыстычная Мекка на прыграніччы

Адэльск: турыстычная Мекка на прыграніччы

Адэльск — унікальнае месца. Ціхая вёска на самым ускрайку заходняй мяжы становіцца з кожным годам усё больш знакамітай.

Грамадства

Як хутка людзі змогуць стаць менш агрэсіўнымі?

Як хутка людзі змогуць стаць менш агрэсіўнымі?

 Псіхолаг Раман Кручкоў упэўнены, што на самай справе агрэсія ўласціва ўсім людзям.  

Грамадства

Археалагічны комплекс «Бярэсце» стане першай пляцоўкай святкавання тысячагоддзя

Археалагічны комплекс «Бярэсце» стане першай пляцоўкай святкавання тысячагоддзя

Археалагічны музей «Бярэсце» і навакольная тэрыторыя перажываюць вялікае абнаўленне.