Учора ўвечары былi падведзены вынiкi Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай iнфармацыi «Залатая Лiцера». Прыемна, што сярод пераможцаў i лаўрэатаў конкурсу — супрацоўнiкi i творчыя праекты «Выдавецкага дома «Звязда».
«Залатую Лiцеру» за ўклад у развiццё журналiстыкi атрымаў рэдактар аддзела фотаiлюстрацый газеты «Звязда» Анатоль Кляшчук.
Таксама высокую ўзнагароду «Звязда» атрымала ў намiнацыi «За лепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту i здаровага ладу жыцця» (тэматычныя палосы «Алiмпiец» i «Спорт-тайм»).
Маладзёжны дадатак да газеты «Звязда» «Чырвонка. Чырвоная змена» стаў лаўрэатам у намiнацыi «За лепшыя матэрыялы маладзёжнай тэматыкi»; праект спецыяльнага карэспандэнта «Звязды» Веранiкi Канюты «Шлях да Перамогi» — лаўрэат у намiнацыi «Лепшы творчы праект года рэспублiканскiх, абласных друкаваных СМI, iнфармацыйных агенцтваў»; праект Выдавецкага дома «Звязда» «Электронная карта «Культурна-гiстарычная спадчына Беларусi» стаў лаўрэатам у намiнацыi «Лепшы iнтэрнэт-праект».
Лаўрэатамi конкурсу сталi таксама часопiс «Алеся» — за найлепшыя матэрыялы для вольнага часу i часопiс «Бярозка» (найлепшыя матэрыялы для дзяцей i юнацтва).
Вiншуем!
Фота Надзеі БУЖАН
Ці прынята ў нас дарыць «мільён алых руж» каханай?
Напярэдадні Міжнарожнага жаночага дня Белаларускі саюз жанчын і канцэрн «Беллегпрам» правялі святочнае мерапрыемства «Настрой — Вясна».
Людзі стаміліся ад лакдаўну і беспрацоўя і выходзяць на пратэсты, а надзея перамагчы пандэмію ўсеагульнай вакцынацыяй, падобна, растае на вачах: прэпараты па-ранейшаму недаступныя ўсім ахвотным і ў найбліжэйшы час сітуацыя наўрад ці зменіцца.
Іна Калечыц — першы і пакуль адзіны спецыяліст у Беларусі, які займаецца эпіграфікай.