19 Верасень, серада

Вы тут

Беларускія навукоўцы здолелі даказаць, што ў Буквара беларускія карані


Упершыню з’явілася і магчымасць прадставіць публіцы якасныя выявы першай у гісторыі кнігі, якая мела назву «Буквар». Ім аказалася беларускае выданне, якому праз два гады споўніцца 400 гадоў.


Адкрыццё атрымалася зрабіць дзякуючы візіту ў Лондан у канцы 2015 года Алеся Сушы, старшыні Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Справа ў тым, што ў свеце захаваліся толькі два асобнікі гэтага ўнікальнага выдання. Адзін з іх, на жаль няпоўны, знаходзіцца ў Даніі, у Каралеўскай бібліятэцы. А другі (поўны) экзэмпляр – у Вялікабрытаніі, у Бібліятэцы Мідл Тэмпл, якая размяшчаецца ў гістарычным раёне Лондана Тэмпл, дзе некалі мелі сваю рэзідэнцыю знакамітыя рыцары-тампліеры.

Ні ў аднаго з беларускіх даследчыкаў, ва ўсялякім разе з тых, хто жыве сёння, раней не было магчымасці ўбачыць «Буквар» на свае вочы. На радзіме ні аднаго асобніка не захавалася: іх проста «зачыталі да дзірак», як часта бывае з вучэбнымі выданнямі. Як ні дзіўна, але нам вельмі пашанцавала, што адна з тых кніг яшчэ ў пачатку 17 стагоддзя была вывезена ў Лондан калекцыянерам вучэбных выданняў Робертам Эшлі. У далейшым яна трапіла ў закрыты для знешняга свету збор лонданскіх барыстэраў (карпарацыю адвакатаў), дзе захоўваецца і сёння.

Алесь Суша: «Дзякуючы спрыянню брытанскіх беларусістаў, прафесараў Лонданскага універсітэта, і перш за ўсё Джыма Дынглі, у мяне з’явілася магчымасць вывучыць гэты надзвычай каштоўны помнік нашай культуры і нават зрабіць некаторыя копіі».

Як атрымалася ўдакладніць Алесю Сушы, першая ў свеце кніга пад назвай «Буквар» была выдадзена ў 24 ліпеня 1618 года ў друкарні Віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва ў Еўі. Гэта было адно з самых старадаўніх і ўплывовых беларускіх выдавецтваў у Вялікім княстве Літоўскім, якое выпускала нямала кніг на царкоўнаславянскай, старабеларускай і польскай мовах.

Варта адзначыць, што у 2018 годзе мы маем магчымасць адсвяткаваць 400-годдзе Буквара, беларускага Буквара. А да гэтага часу было б выдатна выпусціць факсімільнае выданне, правесці канферэнцыю, а таксама стварыць Музей Буквара.

Каментары

Вельмі цікава надайце болей інформаціі для дослідав. Падобні речі друкувались Іванам Федаровічам у Львові.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Адзінота і асабліва адзінота ў сям'і — рэальная прыкмета нашага часу.

Грамадства

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Лішняя вага, бяссонніца, прылівы, парушэнні ціску і астэапароз — далёка не ўсе праявы, якія падпільноўваюць жанчыну ў пэўным узросце. 

Спорт

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Пра знакамітае прозвішча і сучаснасць беларускага хакея.