Вы тут

Гурт ІOWA запісаў «летні гімн»


Новая кампазіцыя музычнага калектыву атрымала назву «140». Салістка гурта Кацярына Іванчыкава здолела ахарактарызаваць прыхільнікам песню літаральна ў двух словах: «Трэк пра хуткасць і каханне». Афіцыйная ж версія, прадстаўленая на сайце гурта, больш аб'ёмная і расплывістая: «Гэты трэк — гімн будучага лета, здольны вырваць нас з мітусні будняў і вярнуць вострую прагу да жыцця і падарожжаў».


Песня «140», расказваюць музыканты, чакала свайго часу даволі доўга — напісана яна была яшчэ ўзімку, калі ўвесь калектыў адпачываў у Тайландзе. Каця Іванчыкава выпадкова трапіла ў аварыю на матацыкле, з-за чаго на пэўны час была пазбаўлена актыўных заняткаў і забаў, затое знайшла больш часу для напісання песень і працы на мясцовай гуказапісвальнай студыі.

Ацаніць патэнцыял новага хіта ўжо можа кожны ахвотны — на сайце гурта http://www.іowamusіc.ru. Акрамя таго, неўзабаве адбудзецца прэм'ера аднайменнага відэакліпа.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.