Вы тут

У суботу сіноптыкі месцамі прагназуюць моцныя дажджы


Начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў адзначае, што анамальная цеплыня ў першыя дні мая цяпер паціху адпускае. Сярэдняя тэмпература паветра яшчэ застаецца вышэйшай за кліматычную норму першай дэкады мая, аднак стала ўжо значна свяжэй.


У пятніцу на тэрыторыі краіны будзе гаспадарыць зона паніжанага атмасфернага ціску, а ўдзень па паўднёва-заходняй палове адаб'ецца ўплыў франтальнага раздзелу. Чакаецца пераменная воблачнасць. Удзень пераважна па паўднёва-заходняй палове Беларусі пройдуць дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Максімальная тэмпература паветра складзе ад 16 да 22 цяпла. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.

Не абяцаюць паляпшэння надвор'я сіноптыкі і ў выхадныя. Так, 14 і 15 мая над тэрыторыяй краіны завіснуць маларухомыя атмасферныя франты. Максімальна надвор'е сапсуецца менавіта ў суботу, калі на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі будуць адзначацца навальніцы і ліўні. Мінімальная тэмпература паветра ўначы будзе складаць ад 6 да 13 цяпла, максімальная ўдзень — да плюс 13—20 градусаў, а месцамі паветра прагрэецца да 23 цяпла. Далейшае пахаладанне і ападкі прагназуюцца і ў нядзелю. Паўсюдна пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай месцамі згусціцца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 6—13 цяпла, а ўдзень будзе плюс 12—19 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, халаднавата і вільготна будзе і ў першыя дні наступнага тыдня. Чакаецца, што тэмпература паветра ўдзень у панядзелак і аўторак можа знізіцца да 12—16 цяпла, і толькі па поўдні краіны прагназуецца да плюс 18 градусаў.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Пахаладае і залье

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.