Вы тут

Горад, дзе пераплялася гісторыя


У Магілёве абмеркавалі план агульных дзеянняў па далейшым будаўніцтве Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Насычанай стала праграма 45-га па ліку пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы з удзелам прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі Андрэя Кабякова і Дзмітрыя Мядзведзева. Падчас сустрэчы было разгледжана 27 пытанняў. Былі абмеркаваны перспектывы беларуска-расійскага ўзаемадзеяння ад рэгіянальнага супрацоўніцтва да макраэканомікі.


— Спадзяемся, што гэта сустрэча паслужыць далейшаму развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, — адзначыў беларускі прэм'ер. — Па выніках першага квартала 2016 года назіраюцца тэмпы росту таваразвароту паміж Расіяй і Беларуссю, долі ў знешнегандлёвых адносінах дзвюх дзяржаў павялічыліся.

У цэнтры ўвагі быў план мерапрыемстваў аб стварэнні дадатковых умоў для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. «Праца па пошуку агульных поглядаў будзе прадоўжана ў рамках дзейнасці спецыяльна створаных працоўных груп па напрамках», — падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

У ходзе пасяджэння ўхвалена падрыхтоўка сярэднетэрміновага прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Саюзнай дзяржавы. Абмеркавана праграма сумесных дзеянняў па пераадоленні наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Разгледжаны канцэпцыі вядучых навукова-тэхнічных праграм Саюзнай дзяржавы. У прыватнасці праграмы «Аўтаэлектроніка», у рамках якой прадугледжана распрацоўка новага пакалення электронных кампанентаў для сістэм кіравання і бяспекі аўтатранспартных сродкаў спецыяльнага і двайнога прызначэння. Перспектыўная і праграма «ДНК-ідэнтыфікацыя», рэалізацыя якой намечана на 2016—2019 гады. Па гэтай праграме будуць распрацаваны сумесныя тэхналогіі крыміналістыкі і прафілактыкі сацыяльна-значных захворванняў. «Гэта дазволіць забяспечыць бяспеку грамадзян саюзнай дзяржавы і супрацьдзейнічаць тэрарызму», — падкрэсліў Андрэй Кабякоў. Агавораны таксама план мерапрыемстваў па стварэнні агульнай інфармацыйнай прасторы да 2020 года. Рэалізацыя гэтага плана дазволіць сістэматызаваць інфармацыйную дзейнасць у Саюзнай дзяржаве і павысіць якасць тэматычных матэрыялаў.

— Мы вельмі сур'ёзна папрацавалі над двухбаковым парадкам дня і над тымі пытаннямі, якія датычацца Саюзнай дзяржавы, — адзначыў Дзмітрый Мядзведзеў. — Галоўнымі застаюцца тры напрамкі: нарошчванне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, рэалізацыя сумесных буйных праграм, такіх як будаўніцтва АЭС, стварэнне навукова-тэхнічнай праграмы «Аўтаэлектроніка», сумесныя медыцынскія праграмы і духоўнае адзінства. Мы зацвердзілі палажэнне аб правядзенні алімпіяды сярод школьнікаў Саюзнай дзяржавы на тэму «Гістарычная і духоўная агульнасць».

Расійскі прэм'ер таксама адзначыў, што Магілёў — той горад, дзе перапляліся гісторыі Расіі і Беларусі. І яму было цікава тут пабываць. Дэлегацыі таксама наведалі Буйніцкае поле, дзе ў ліпені 1941-га плячом да пляча стаялі на абароне рубяжоў вялікай агульнай краіны нашы воіны.

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?