Вы тут

У гонар тураўскага Залатавуста


У чарговы раз у старажытным Тураве прайшла Боская літургія ў гонар свяціцеля Кірылы Тураўскага. Літургію ўзначаліў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел, якая па-традыцыі прайшла сярод падмуркаў старажытнага Траецкага кафедральнага сабора, разбуранага ў XIII стагоддзі.


Мітрапаліта Паўла сустракалі жыхары горада і вернікі суседніх праваслаўных прыходаў, святары і архіяпіскапы Тураўскай і іншых епархій, кіраўніцтва Жыткавіцкага раёна і Тураўскага Савета. Удзельнікі ўрачыстасці паклалі кветкі на магіле воінаў вызваліцеляў Тураўшчыны і накіраваліся на Замкавую гару, на якой узвышаецца помнік свяціцелю Кірылу і ў 2011 годзе была ўзведзена скрыпта для захоўвання рэшткаў храма.

Штогод тут успамінаюць святога праваслаўнай царквы Кірыла Тураўскага -- аўтара вядомых асветніцкіх, літаратурных твораў. На Замкавай гары былі наладжаны розныя выстаўкі – кніг, малюнкаў, гістарычных і этнаграфічных экспанатаў тураўскага музея, твораў дэкаратыўнага-прыкладнога мастацтва. У гэты дзень шмат гаварылі пра значнасць постаці самога тураўскага Залатавуста, але і яго духоўнай спадчыне, якая з'яўляецца сімвалам для ўмацавання адзінства славянскіх народаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».