Вы тут

Цвіль і дрожджы — якія «сюрпрызы» хаваюцца ў прадуктах?


Гомельскай абласной інспекцыяй Дзяржстандарта пры праверцы гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Прыпяцкі Альянс» у супермаркеце «Родны кут» (Мазыр) было выяўлена, што тварожны прадукт з заменнікам малочнага тлушчу, які рэалізуецца ў ім, не адпавядае патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы малака і малочнай прадукцыі» (ТР МС 033/2013) па мікрабіялагічным паказчыку. У ходзе выпрабаванняў у адабраных узорах гэтага прадукта было выяўлена перавышэнне дапушчальнай колькасці дражджэй у 16 разоў! Выраблена гэтая прадукцыя ТАА ВК «Айсберг-Люкс» (Расійская Федэрацыя). Прадпрыемству «Прыпяцкі Альянс» выдадзена прадпісанне аб ліквідацыі парушэнняў, складзены пратаколы аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці.


Акрамя таго, гэтай гандлёвай арганізацыі, а таксама імпарцёру ў Рэспубліку Беларусь — сталічнаму ТДА «Сялянскі падворак» — выдадзены прадпісанні на забарону ўвозу і абарачэнне гэтай прадукцыі ў нашай краіне. Дзеянне дэкларацыі аб адпаведнасці патрабаванням ТР на яе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь спынена.

Забаронныя захады былі ўжытыя і да ТАА «Ірмол» (Мінская вобласць). Інспекцыяй Дзяржстандарту па Мінскай вобласці і Мінску ў ходзе праверкі гэтай арганізацыі і праведзеных выпрабаванняў была ўстаноўлена неадпаведнасць сыру плаўленага «Сырны торт» з грэцкімі арэхамі патрабаванням ТР МС «Аб бяспецы малака і малочнай прадукцыі» па паказчыках бяспекі. Ва ўзоры выяўлена перавышэнне дапушчальнай колькасці цвілі ў 9 разоў!

Вытворцам прадукцыі з'яўляецца MАDЕTА а. s» (Чэшская Рэспубліка).

Забарону на ўвоз і продаж у рэспубліцы таксама атрымала гарбата «Фруктовы настой BІFІХ «Чарніца» польскай вытворчасці. У выніку праверкі ТАА «Натуральная лінія» (Мінск), якое з'яўляецца імпарцёрам, была ўстаноўлена неадпаведнасць названай прадукцыі патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы харчовай прадукцыі» (ТР МС 021/2011) па мікрабіялагічным паказчыку. Перавышана дапушчальная колькасць дражджэй у прадукце ў 12 разоў, цвілі — 7 разоў.

— Такія парушэнні могуць быць звязаныя з тым, што прадукт прайшоў недастатковую тэрмічную апрацоўку, не выкананы тэхналогіі падрыхтоўкі, а таксама недастаткова апрацавана тэхналагічная лінія на вытворчасці, — адзначылі спецыялісты інспекцыі Дзяржстандарта па Мінскай вобласці і Мінску.

Усяго па выніках праверак за І квартал 2016 года Дзяржстандартам выдадзены прадпісанні аб забароне ўвозу ў Рэспубліку Беларусь 125 найменняў небяспечнай прадукцыі, з іх 12 найменняў — харчовай. Спынена дзеянне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дакументаў аб пацвярджэнні адпаведнасці патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза на 85 найменняў спажывецкіх тавараў, з іх 6 найменняў — па харчовай прадукцыі.

Адпаведныя рэестры размешчаны і абнаўляюцца на сайце Дзяржстандарта (www.gоsstаndаrt.gоv.bу).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».