Вы тут

Зрабілі сабе свята


Без грошай цяжка стварыць нешта істотнае, але для захопленых ідэяй людзей няма нічога нерэальнага.

Пра старасту вёскі Смолькі Касцюковіцкага раёна Аляксандра Абраменку, які разам з жонкай Аленай імкнецца захаваць гісторыю сваёй маленькай радзімы і не даць ёй знікнуць, мы ўжо пісалі. Зараз нагодай іх успомніць стала свята вёскі Смолькі. Сужэнцы цалкам узялі на сябе яго арганізацыю, нават напісалі Палажэнне і стварылі аргкамітэт. Па сакрэце прызналіся: падрыхтоўка заняла столькі часу, што давялося зацягнуць з пасяўной. Але не шкадуюць ні кроплі. Як-ніяк, іх населенаму пункту «стукнула» 340 гадоў!


За­раз у Смоль­ках на­ват пры­ро­да спя­вае.

Аляксандр і яго жонка без працы не сядзяць, — вялікая гаспадарка не дазваляе. Але час на грамадскія справы заўсёды знаходзяць. Як людзі неабыякавыя, упэўнены: пакуль ураджэнцы вёскі трымаюць сувязь адзін з адным і клапоцяцца пра свой супольны дом, ніякія нягоды ім не страшныя. На запрашэнне прыняць удзел у агульным свяце адгукнуліся землякі з усіх куточкаў Беларусі і нават з Латвіі. Госці з Рыгі прывезлі з Касцюковіч і свайго паважанага продка — ветэрана вайны Мікалая Напрэенку, таксама ўраджэнца Смолек.

Вёску дзякуючы намаганням старасты было не пазнаць. Перш за ўсё ён арганізаваў уборку вуліц, з дапамогай Ігара Волкава і Віктара Праявіна абрэзаў сучча, кустоўе, скасіў траву. На правах старасты заклікаў жыхароў прыбраць каля сваіх двароў смецце. Асабіста ўпрыгожыў цэнтральную вуліцу сцяжкамі, якія разам з жонкай выразаў напярэдадні. Старшыня Сялецкага сельскага Савета Сяргей Прахарэнка работу ацаніў. Сказаў, што вёска зараз можа смела ўдзельнічаць у конкурсе на званне найлепшай і нават спадзявацца на прызавое месца.

Галоўныя падзеі свята адбываліся на гістарычным месцы, дзе, па словах старажылаў, у чэрвені 1941-га жыхарам аб'явілі, што пачалася вайна.

Дзміт­рый Бан­ны і Ва­дзім Па­ля­коў пры­свя­ці­лі род­на­му ку­точ­ку му­зыч­ны ну­мар.

— Калісьці тут стаяла кузня, гудзеў шынок, а на ўзгорку круціў свае драўляныя крылы ветраны млын, — удакладняе Аляксандр, які перавярнуў увесь інтэрнэт у пошуках карыснай інфармацыі пра вёску і цяпер ведае пра яе ўсё. На свяце ён прыгадаў, што адбывалася на тутэйшых землях у XVII стагоддзі, як на становішча яе жыхароў паўплывалі Паўночная вайна і вайна з Напалеонам. Калі расказваў пра паслярэвалюцыйныя падзеі і рэпрэсаваных, некаторыя нават плакалі. Тэма балючая. Летась стараста перадаў у райвыканкам і ваенкамат знойдзеныя ім звесткі аб 26 раней нідзе не згаданых ураджэнцах вёскі, якія бралі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне.

Гу­ляй, род­ная вёс­ка.

Для аднавяскоўцаў Аляксандр і Алена Абраменкі падрыхтавалі цудоўны канцэрт. Ідэю падтрымалі іх шматлікія сябры і былыя вучні Аляксандра, у мінулым настаўніка фізкультуры. Дзмітрый Банны і Вадзім Палякоў, якія самі ўжо настаўнікі, а па сумяшчальніцтве салісты вакальнай групы «Звязда», прысвяцілі роднаму куточку музычны нумар. Ларыса Шчарбакова, якая дапамагала рассылаць запрашэнні на свята, на імправізаванай сцэне дэкламавала вершы. Настаўніца па адукацыі Лізавета Кавалёва, якая цяпер працуе ў дзіцячым садку ў Касцюковічах, праспявала песню. Фізрук Баронькаўскай школы Анастасія Палякова разам з Аленай Абраменкай зрабілі сцэнку ў стылі «новых рускіх бабулек». Настрой землякам падымала таксама Наталля Старасвецкая-Волкава, якая выйшла на сцэну разам са сваімі дочкамі Алесяй, Вікай і Насцяй. Не менш уражанняў пакінулі фотавыстава і выстава ручнікоў, экспанаты для якой мясцовыя жыхары дасталі са сваіх куфраў. Успамінаў засталося столькі, што хопіць да наступнага года. А потым няўрымслівыя Аляксандр і Алена Абраменкі нешта зноў прыдумаюць...

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».