Вы тут

Універсітэцкі кірмаш прафесій


Усе ВНУ — на адной пляцоўцы.

Днямі ў сталічным Палацы спорту адбылося знакавае для сферы адукацыі мерапрыемства — на адной пляцоўцы сабраліся прадстаўнікі ўсіх 52 вышэйшых навучальных устаноў краіны.


Га­лоў­ны плюс уні­вер­сі­тэц­кай су­бо­ты — пра­мы кан­такт з вы­клад­чы­ка­мі і ад­мі­ніст­ра­цы­яй ВНУ.

— Галоўная мэта Рэспубліканскай універсітэцкай суботы — паказаць абітурыентам і школьнікам, якія яшчэ толькі будуць рабіць свой выбар, увесь спектр нашых вышэйшых навучальных устаноў, — расказаў міністр адукацыі Міхаіл ЖУРАЎКОЎ. — Вельмі часта даводзіцца чуць пра тое, што школьнікам хацелася б параўнаць розныя ўніверсітэты, але для гэтага трэба нанесці візіт у кожны з іх. Тут жа мы даём ім магчымасць у адным месцы пазнаёміцца з усімі ВНУ краіны, іх факультэтамі, матэрыяльнай базай, паразмаўляць са студэнтамі і выкладчыкамі. Спадзяюся, што ўніверсітэцкая субота прыйдзецца даспадобы школьнікам і іх бацькам, і яна стане штогадовай.

— Мерапрыемства, безумоўна, вельмі важнае, вы можаце самі пабачыць гэта па колькасці наведвальнікаў, — падзялілася сваімі думкамі начальнік галоўнага ўпраўлення вучэбнай і навукова-метадычнай працы БДУ Людміла ХУХЛЫНДЗІНА. — Пытанняў ад абітурыентаў шмат, але ў першую чаргу яны датычацца не столькі правілаў прыёму і залічэння, колькі нюансаў будучай прафесіі: заробку, магчымасці працаўладкавання пасля ВНУ. Шмат пытанняў наконт матэрыяльнай базы. Ёсць і зусім «дзіцячыя», накшталт «а ці вельмі строгія ў вас выкладчыкі?» Але мы ўсім абавязкова дапамагаем. Адзіная заўвага датычыцца часу правядзення ўніверсітэцкай суботы. Збольшага сёння да нас прыйшлі не выпускнікі, а старшакласнікі, бо першыя ў гэты час ужо звычайна ведаюць, куды будуць паступаць. Мне здаецца, што больш актуальным такое мерапрыемства было б увосень.

Завіталі ў Мінск і прадстаўнікі рэгіянальных універсітэтаў. Побач са стэндам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання заўсёды было шмат моладзі.

— Пераважную большасць наведвальнікаў хвалююць бытавыя пытанні, у прыватнасці магчымасць размяшчэння ў інтэрнаце, а таксама будучае працаўладкаванне, — расказала дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Алена АНДРЭЙЧЫКАВА. — Ні з тым, ні з іншым у нашай ВНУ праблем няма, таму амаль усе сыходзяць задаволенымі.

Цэлы сектар займалі ВНУ сілавых структур: Магілёўскага інстытута МУС, Інстытута пагранічнай службы, Ваеннай акадэміі. Па словах прадстаўніцы апошняй Таццяны САСНОЎСКАЙ, асаблівую ўвагу гэтай установе падчас універсітэцкай суботы ўдзялялі... дзяўчаты! «Для нас гэта мерапрыемства, пэўна, не настолькі актуальнае з-за часу яго правядзення, — зазначыла спецыяліст. — Справа ў тым, што медкамісія, без якой у Ваенную акадэмію не возьмуць, праходзіць яшчэ ў красавіку. Таму сёння працуем пераважна «на будучыню» — з вучнямі 9-х і 10-х класаў».

Прад­стаў­ні­кі Ві­цеб­скай ака­дэ­міі ве­тэ­ры­нар­най ме­ды­цы­ны  па­ды­шлі да са­ма­прэ­зен­та­цыі мак­сі­маль­на твор­ча.

Ці была ўніверсітэцкая субота карыснай для саміх школьнікаў? Мяркуючы па водгуках, такога мерапрыемства ім сапраўды не хапала.

— Прыйшла сюды, каб канчаткова выбраць спецыяльнасць, па якой буду атрымліваць адукацыю, — гаворыць адзінаццацікласніца Дар'я ДМУХОЎСКАЯ, перабіраючы рукамі «ўлоў» з інфармацыйных буклетаў. — З профілем я вызначылася даўно — гэта павінна быць філалогія. Але ўніверсітэтаў, дзе гэтаму вучаць, шмат, шукаць інфармацыю пра кожны з іх у інтэрнэце не вельмі зручна. Тут жа атрымліваеш усё, што называецца, з першых рук.

— Я ведаю кірунак, па якім хачу вучыцца, толькі прыкладна, — дапаўняе дзесяцікласнік Ілья ГАРКАВОЙ. — Хутчэй за ўсё, звяжу сваё жыццё з ІT. Вядома, лагічным рашэннем было б паступаць у БДУІР, але, можа быць, знойдзецца нешта не менш цікавае ў іншых ВНУ.

Міністр адукацыі Міхаіл ЖУРАЎКОЎ:

— Кошт навучання фарміруецца, зыходзячы з неабходных выдаткаў на падрыхтоўку спецыяліста. Усе тарыфы ў нас у краіне растуць. Вырасла стаўка першага разраду, камунальныя паслугі таксама падаражэлі. Я ўважліва сачу за выдаткамі ўніверсітэтаў. І па прадстаўленых звестках, на жаль, цяпер па платным навучанні практычна ўсе ВНУ маюць адмоўную рэнтабельнасць. У бліжэйшы час, мяркую, кожны ўніверсітэт уважліва разгледзіць гэтае пытанне і прадставіць ужо новы кошт зыходзячы з таго, каб навучанне не было стратным.

lyskavets@zvіazda.by

Фота Надзеі БУЖАН

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.