Вы тут

Усе «выстралы»... без промахаў


Шэсць узнагарод рознай вартасці заваявалі беларускія школьнікі на 50-й міжнароднай Мендзялееўскай алімпіядзе школьнікаў па хіміі, якая завяршылася ў Маскве.


Мендзялееўская алімпіяда праводзіцца штогод і з'яўляецца пераемніцай Усесаюзнай хімічнай алімпіяды, працягваючы яе нумарацыю. У ёй прымаюць удзел навучэнцы выпускных і перадвыпускных класаў школ з ліку пераможцаў нацыянальных хімічных алімпіяд. Прызёры алімпіяды з краін СНД маюць права паступіць без экзаменаў у Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава.

Усе ўдзельнікі, незалежна ад таго, у якім класе яны вучацца, выконваюць адны і тыя ж заданні. Традыцыйна алімпіяда складаецца з трох тураў: першы тэарэтычны тур уключае 8 абавязковых задач, другі тэарэтычны тур — 5 задач з 15 на выбар удзельнікаў. Плюс эксперыментальны тур: ён праводзіўся ў лабараторыях хімічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава.

Усяго ў спаборніцтвах выступілі 114 школьнікаў старшых класаў з 21 краіны: Азербайджана, Арменіі, Балгарыі, Беларусі, Венгрыі, Грузіі, Казахстана, Латвіі, Літвы і іншых. Сёлета да Мендзялееўскай алімпіяды далучыліся новыя краіны — Ізраіль, Манголія і Нігерыя.

Залаты медаль па выніках інтэлектуальных спаборніцтваў заваяваў адзінаццацікласнік сталічнай гімназіі №13 Канстанцін Анісовіч. Сярэбраныя медалі — у адзінаццацікласніцы з гімназіі №1 г. Віцебска Ганны Клімковіч, вучня 11 класа СШ №47 г. Мінска Міраслава Макарэвіча і навучэнцаў выпускнога класа Ліцэя БДУ Рыгора Сіненкі і Рамана Ларковіча. «Бронза» — у яшчэ аднаго ліцэіста БДУ, дзесяцікласніка Рамана Мазура. Такім чынам ніводны ўдзельнік нашай зборнай не застаўся без узнагароды.

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.