Вы тут

Старыя банкноты ў ліпені без пашпарта не абмяняюць


Пасля дэнамінацыі пры абмене грошай узору 2000 года на суму ад 1 тысячы базавых велічынь і больш кліенту неабходна будзе прад'явіць пашпарт ці іншы ідэнтыфікацыйны дакумент. Гэтая інфармацыя размешчана на сайце Нацбанка.


Увогуле, ажыццяўленне фізічнай асобай падобнай фінансавай аперацыі (абмену) з наяўнымі грашыма на суму ад 210 млн рублёў старога ўзору з'яўляецца падставай для правядзення ідэнтыфікацыі кліента. Адпаведнае тлумачэнне змяшчаецца ў лісце Нацбанка ў адказ на зварот Асацыяцыі беларускіх банкаў наконт прымянення заканадаўства ў сферы прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, пры абмене грашовых сродкаў у сувязі з дэнамінацыяй. У прыватнасці, у лісце рэгулятара гаворыцца, што калі банку невядомая крыніца паходжання сродкаў кліента, то Нацбанк рэкамендуе кіравацца прыкметай падазронасці фінансавай аперацыі, якая прапісана ў інструкцыі пра патрабаванні да правілаў унутранага кантролю.

kurkach@zviazda.by

Загаловак у газеце: Мех старых банкнот у ліпені без пашпарта не абмяняюць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?