Вы тут

Каб узімку не "лавіць дрыжыкі"


Урад зацвердзіў комплекс мер па падрыхтоўцы да працы ў асенне-зімовы перыяд 2016/2017 года. 


Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 18 мая 2016 года №387, паведамілі ў прэс-службе ўрада. Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным ураду, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму з улікам вынікаў функцыянавання ў ацяпляльным сезоне 2015/2016 года крыніц электрычнай і цеплавой энергіі, газавых, электрычных і цеплавых сетак, аб'ектаў сацыяльнай сферы, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, транспарту неабходна распрацаваць да 1 чэрвеня і рэалізаваць да 1 кастрычніка арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы, якія забяспечваюць устойлівае і надзейнае паліва- і энергазабеспячэнне спажыўцоў у асенне-зімовы перыяд. 

Пастановай устаноўлены заданні па замене і будаўніцтву цеплавых сетак, вызначаны аб'ёмы ствараемых да пачатку ацяпляльнага сезона запасаў топачнага мазуту, а таксама ствараных на 1 кастрычніка 2016 года запасаў драўнянага паліва для арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Вызначаны рэкамендуемыя аб'ёмы закупкі сёлета палівазабеспячальнымі арганізацыямі, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, тарфяных брыкетаў ў арганізацый, якія ўваходзяць у склад дзяржаўнага вытворчага аб'яднання па паліву і газіфікацыі "Белпалівагаз». 

Акрамя гэтага, зацверджаны пералік кацельняў, якія маюць павышаны расход паліва і электрычнай энергіі, дзе запланавана завяршэнне ў бягучым годзе работ па аптымізацыі рэжымаў, а таксама складу асноўнага і дапаможнага абсталявання. Міністэрству энергетыкі даручана забяспечыць у падпарадкаваных арганізацыях да пачатку ацяпляльнага сезона 2016/2017 года гатоўнасць электрычных станцый, цепла- і электрагенерыруючых установак і абсталявання, газавых, цеплавых і электрычных сетак да працы ў перыяд максімальных нагрузак. 

Таксама пры ўдзеле Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама Мінэнерга павінна распрацаваць да 15 верасня варыянты палівазабеспячэння і рэжымаў энергазабеспячэння спажыўцоў у асенне-зімовы перыяд 2016/2017 года ва ўмовах магчымага зніжэння паставак энерганосьбітаў, а таксама ў выпадках узнікнення аварыйных сітуацый і рэзкага пахаладання. Таксама Міністэрству энергетыкі даручана па ўзгадненні з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам зацвердзіць да 15 верасня графікі абмежавання і адключэння спажыўцоў электрычнай і цеплавой энергіі ад электрычных і цеплавых сетак пры ўзнікненні аварыйных сітуацый. 

Міністэрству па надзвычайных сітуацыях трэба забяспечыць рэалізацыю мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару па кацельнях, якія забяспечваюць цеплавой энергіяй аб'екты жыллёвага фонду, а таксама аб'екты сацыяльнага і культурна-бытавога прызначэння, у частцы якаснага правядзення планавага рамонту і рэжымна-наладачныя выпрабаванні катлоў, іх тэхнічнага агляду і тэхнічнага дыягнаставання, рамонту дапаможнага кацельнага абсталявання, наяўнасці і аднаўлення працаздольнасці паліўных сістэм і гаспадарак, якія забяспечваюць працу кацельняў на рэзервовых відах паліва, наяўнасці неабходнага запасу рэзервовых відаў паліва. Таксама МНС сумесна з Мінэнерга павінна ажыццяўляць кантроль за рэалізацыяй мерапрыемстваў па аснашчэнні арганізацый аўтаномнымі крыніцамі электрычнай энергіі.

Міністэрству энергетыкі даручана правесці да пачатку ацяпляльнага сезона 2016/2017 года абследаванне аб'ектаў жыццезабеспячэння, у тым ліку тых, якія маюць электрапрыёмнікі першай катэгорыі надзейнасці электразабеспячэння, звярнуўшы асаблівую ўвагу на тэхнічны стан аўтаномных крыніц электразабеспячэння, аснашчанасць і працаздольнасць прылад аўтаматычнага ўводу рэзерву. Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным ураду, сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам трэба завяршыць да 20 верасня падрыхтоўчыя работы да асенне-зімовага перыяду і забяспечыць афармленне да 1 кастрычніка актаў праверкі гатоўнасці і пашпартоў гатоўнасці да працы ў асенне-зімовы перыяд арганізацый - спажыўцоў цеплавой энергіі і цеплакрыніц, а таксама арганізацый, якія транспартуюць цеплавую энергію. Аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручана забяспечыць своечасовае фінансаванне мерапрыемстваў па падрыхтоўцы аб'ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, сацыяльнага і культурна-бытавога прызначэння да ацяпляльнага сезона ў межах сродкаў, прадугледжаных на гэтыя мэты. Акрамя гэтага, аблвыканкамы і Мінгарвыканкам сумесна з Мінэнерга, Мінлясгасам і іншымі зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржкіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі ураду, павінны вызначыць да 15 чэрвеня патрэбнасць насельніцтва і арганізацый, што фінансуюцца за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, у тарфяных брыкетах, каменным вугалі і дровах на ацяпляльны сезон сезон і прыняць неабходныя меры па яе задавальненню. Беларускаму дзяржаўнаму канцэрну па нафце і хіміі да асенне-зімовага перыяду трэба будзе арганізаваць вытворчасць і стварэнне неабходных запасаў зімовага дызельнага паліва, пастаўку яго спажыўцам і на аўтазаправачныя станцыі агульнага карыстання для забеспячэння працы транспартнага комплексу.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.