Вы тут

Прынада для прыватніка


Адміністрацыйныя працэдуры для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у сферы бытавога абслугоўвання спрашчаюцца ў Беларусі. 


Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 18 мая №391, паведамілі ў прэс-службе ўрада. Згодна з пастановай адміністрацыйныя працэдуры, якія рэгламентуюць ўзгадненне рэжыму працы суб'ектаў, якія аказваюць бытавыя паслугі, і ўключэнне звестак у рэестр бытавых паслуг будуць аб'яднаныя. Гэта значыць, што па заяве аб ўключэнні (змяненні) звестак у рэестр бытавых паслуг юрасобам і індывідуальным прадпрымальнікам будуць узгадняць рэжым працы аб'ектаў бытавога абслугоўвання (або яго змяненне). Раней неабходна было падаваць дзве асобных заявы.

Скароцяцца і тэрміны выканання саміх працэдур. Раней на атрыманне ўзгаднення рэжыму працы адводзілася 12 працоўных дзён, пасля гэтага яшчэ 8 працоўных дзён патрабавалася на ўключэнне звестак у дзяржаўны інфармацыйны рэсурс "Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь". З уступленнем пастановы ў сілу ўзгадненне рэжыму працы і ўключэнне звестак у рэестр бытавых паслуг будзе праводзіцца на працягу 8 працоўных дзён. Дадзеныя адміністрацыйныя працэдуры бясплатныя і дзейнічаюць бестэрмінова. 

Акрамя гэтага, устаноўлены новыя патрабаванні да працы выканаўцаў бытавых паслуг без аб'ектаў бытавога абслугоўвання, гэта значыць тых, якія прадстаўляюць свае паслугі праз рэкламу, каталогі, праспекты і г.д. і тых, прымаюць заказы па тэлефоне або праз Інтэрнэт. Пры аказанні сваіх паслуг яны будуць абавязаны прадастаўляць спажыўцам інфармацыю аб сваёй назве, а ў выпадку, калі выканаўцам з'яўляецца індывідуальны прадпрымальнік, — інфармацыю пра прозвішча, імя, імя па бацьку, рэжым працы, найменні бытавых паслуг, якія аказваюцца. 

У сувязі з уступленнем у сілу з 1 студзеня бягучага года агульнадзяржаўнага класіфікатара Рэспублікі Беларусь ОКРБ 007-2012 "Класіфікатар прадукцыі па відах эканамічнай дзейнасці" пастановай зацверджаны ў новай рэдакцыі пералік відаў бытавых паслуг, якія падлягаюць уключэнню ў рэестр.Міністэрству гандлю даручана ў чатырохмесячны тэрмін забяспечыць мадэрнізацыю праграмна-тэхнічнага суправаджэння дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу "Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь" з аўтаматычным пераходам уключаных у яго звестак на новыя віды бытавых паслуг і фарміраваннем новых сведчанняў пра ўключэнне ў названы інфармацыйны рэсурс. Суб'ектам, якія аказваюць бытавыя паслугі і уключаным ў названы рэестр на дату ўступлення ў сілу гэтай пастановы, не трэба будзе ў сувязі з мадэрнізацыяй рэестра звяртацца ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы па атрыманне новага пасведчання. Яно будзе накіравана ім на працягу месяца з ўступлення ў сілу пастановы мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Адпаведнае даручэнне дадзена Мінгандлю, райвыканкамам, мясцовым адміністрацыям раёнаў у Мінску. Асноўныя нормы пастановы ўступаюць у сілу праз чатыры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання. Прынятыя меры будуць спрыяць развіццю прадпрымальніцкай ініцыятывы, больш актыўнаму прыцягненню бізнесу ў сферу бытавога абслугоўвання насельніцтва.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.