Вы тут

Shuma адсвяткуе «Альбом года» сольным канцэртам


27 мая этна-электронны гурт Shuma ў межах вялікага сольнага выступлення ў Мінску прэзентуе свой новы альбом «Сонца». Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы інтэрнэт-аператара «АтлантТэлекам».


Фота: kroogi.kroogi.com

Канцэрт можна лічыць своеасаблівым працягам узнагарод Experty.by, на якіх дэбютны дыск Shuma «Жніво» (2015) перамог у галоўнай намінацыі «Альбом года».

Выступленне Shuma адбудзецца ў прасторным сталічным ангары «Хуліган», які дазваляе рэалізаваць маштабныя творчыя задумкі калектыву, у тым ліку візуальнае праграмаванне і відэамэпінг. Сяброўскую музычную падтрымку забяспечаць DJ Papa Bo Selektah і Shumaboy.

— Музычна новы альбом яшчэ больш электронны і грувавы, таму і канцэрт будзе адбывацца ў выглядзе адзінага перформанса, у якім музыка шчыльна пераплятаецца з тэхналагічным візуальным складнікам, — распавяла Руся, вакалістка і ідэйны лідар Shuma.

Нагадаем, гурт Shuma быў заснаваны ў 2012 годзе і працуе ў стылістыцы dіgіtal archaіca, спалучаючы беларускія народныя песні і сучаснае электроннае гучанне. Склад гурта: Руся (вакал, канцэпцыя), Надзея Чугунова (вакал), Аляксей Будзько (бас, клавішныя). Саўндпразюсарамі з'яўляюцца Nіck Cherny, Alexіs Scorpіo.

Сваіх прыхільнікаў гэтым разам гурт запрашае на музычнае спатканне 27 мая ў «Хуліган. Ангар».

drapko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.