Вы тут

20 мая адзначаецца Сусветны дзень метралогіі


20 мая беларускія метролагі разам з сусветнай метралагічнай супольнасцю адзначаюць Сусветны дзень метралогіі. Як адзначаюць у Дзяржстандарце, сёння наша краіна мае эфектыўную метралагічную інфраструктуру, якая карыстаецца міжнародным прызнаннем. У склад Дзяржаўнай метралагічнай службы ўваходзяць Нацыянальны метралагічны інстытут — Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі (БелДІМ) і 15 тэрытарыяльных цэнтраў стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі.


Аснову для інавацый у навуцы і прамысловасці закладвае сучаснае вымяральнае і выпрабавальнае абсталяванне і створаная ў рэспубліцы эталонная база. «Яна ўключае 53 дзяржаўныя эталоны і будзе нарошчвацца з улікам пашырэння тэхнічнага патэнцыялу краіны. Эталоны ўзнаўляюць значэнні асноўных адзінак — даўжыні, масы, часу і частаты, тэмпературы, сілы святла, а таксама іншых адзінак у галіне фізіка-хімічных, аптычных, акустычных, электрычных, радыёэлектронных велічынь, вымярэнняў ціску і расходу, іанізуючых выпраменьванняў», — патлумачылі ў прэс-службе Дзяржстандарта.

— Можна з упэўненасцю канстатаваць, што дакладнасць нашых нацыянальных эталонаў у поўнай меры адпавядае міжнародным патрабаванням. Эталоны праходзяць міжнародныя параўнанні з эталонамі іншых краін, што забяспечвае ім прызнанне на сусветным узроўні, — падкрэслілі ў Дзяржстандарце.

Асаблівая ўвага сёння — да развіцця атамнай энергетыкі і звязаных з ёй тэхналогій, развіцця беларускай інфраструктуры ў сферы інфармацыйных тэхналогій, электроннай дыверсіфікацыі, абароны інфармацыі. Для забеспячэння высокадакладнымі вымярэннямі розных галін прамысловасці, будаўніцтва і сельскай гаспадаркі, стварэння новых матэрыялаў будуць створаны нацыянальныя эталоны адзінак цвёрдасці, ціску, цеплавога патоку і спатрэбіцца мадэрнізацыя эталона адзінкі масы. У Дзяржстандарце таксама дадалі, што ўзмацняецца ўвага і да пытанняў нацыянальнай бяспекі, абароны ад надзвычайных сітуацый і геадэзіі. «У гэтай рабоце варта асабліва адзначыць распрацоўку эталона адзінкі даўжыні — метра ў галіне вялікіх даўжынь. У рэспубліцы няма такога эталона, а без гэтага займацца геадэзіяй і GPS-навігацыяй практычна немагчыма».

Акрамя таго, будуць працягнуты работы і па стварэнні эталонаў, якія дазваляюць павысіць якасць медыцынскіх паслуг і забяспечыць неабходныя ўмовы для ацэнкі якасці асяроддзя пражывання.

«Вельмі важна, што ўсе эталоны, якія ствараюцца, адпавядаюць перспектыўным напрамкам навукова-тэхнічнага развіцця, задачам органаў дзяржаўнага кіравання, патрэбам прадпрыемстваў і будуць спрыяць пераходу на 6, 7-ы ўклад тэхналагічнага ўзроўню нашай прадукцыі», — падкрэслілі ў Дзяржстандарце.

Загаловак у газеце: Вымярэнні ў дынамічным свеце

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.