Вы тут

Салата з курыцы з ананасам


«Разыначка» гэтай салаты ў незвычайнай падачы. Яна стане сапраўдным упрыгажэннем стала!

Спатрэбіцца: 1 вялікі ананас, 400 г варанай курыцы, жменя грэцкіх арэхаў, невялікі пучок кінзы, некалькі пёраў зялёнай цыбулі, 4 ст. лыжкі маянэзу, 0,5 ч. лыжкі кары, соль, перац.

  • Разразаем ананас на дзве паловы. Вострым нажом вымаем мякаць і наразаем яе кубікамі, а стрыжань выкідваем.
  • Курынае мяса таксама наразаем кубікамі.
  • Здрабняем цыбулю і лісце кінзы.
  • Арэхі абсмажваем на сухой патэльні 3 хвіліны, каб узмацніць іх пікантны смак і пасекчы.
  • Змешваем у місцы курыцу, ананас, зеляніну і арэхі. Асобна змешваем маянэз з ка́ры і соллю і запраўляем салату.
  • Змяшчаем яе ў палоўку ананаса, злёгку перчым.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?