Вы тут

Як прымусіць духі «працаваць» даўжэй


Калі ваша парфума вельмі хутка выветрываецца, то, магчыма, вы проста не ўмееце яе правільна наносіць.


Фота: vtemu.by

Шмат хто з нас прывык распыляць водар на адным запясці, а затым церці ім аб другое. Пры гэтым нам здаецца, што мы як бы «ўцерлі» парфуму ў скуру, прымушаючы яе пабыць з намі даўжэй. На жаль, на думку спецыялістаў, усё адбываецца з дакладнасцю да наадварот!

  • Пры трэнні духі́ пачынаюць актыўна выпарацца і ў выніку яны выветрываюцца хутчэй, чым калі б мы проста пакінулі іх у спакоі. Правільна будзе зрабіць так: двойчы распыліце водар на кожнае запясце, грудзі і заднюю частку шыі і дайце парфуме высахнуць самастойна.
  • Парфума, нанесеная на вобласць грудзей, будзе раскрывацца лёгкімі хвалямі на працягу ўсяго дня; на запясцях будзе «працаваць», калі вы жэстыкулюеце рукамі падчас размовы, а пара «пшыкаў» на задняй частцы шыі створыць «шлейф» з водару, які будзе суправаджаць вас паўсюль.
  • Калі на вас сукенка ці спадніца, можна распыліць водар і на падкаленныя ямкі.
  • Акрамя таго, наносіць парфуму трэба на добра ўвільготненую скуру. Калі скура сухая, яна пачне ўзмоцнена паглынаць вільгаць з вашай парфумы, і яна хутчэй «вытхнецца».

І яшчэ некалькі парад ад эксперта.

  • Тэсціруючы новы водар у краме, распыляйце яго на скуру ці пробнікі з адлегласці каля 25 см. Так вы зможаце адчуць пах менавіта парфумы, а не спірту.
  • Розныя водары наносяць у рознай колькасці. Так, белыя кветкавыя пахнуць даволі моцна, і распыляць іх трэба ўмерана. А вось свежыя цытрусавыя пахі можна распыляць шчодра. Таксама цытрусавыя водары зараджаюць бадзёрасцю і дапамагаюць «прачнуцца». А ўвечары будуць больш дарэчныя ўсходнія рэзкія пахі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?