Вы тут

«Закінуты горад» майя — поле канопляў?


Сляды старажытнага «горада» майя, якія, на думку Канадскага касмічнага агенцтва, знайшоў праз Google maps 15-гадовы школьнік, з'яўляюцца полем канопляў. Да такой высновы прыйшоў археолаг Джэфры Брасвел з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Дыега, паведамляе выданне Wіred.


Брасвел працяглы час працуе разам са сваімі студэнтамі і аспірантамі ў гэтым участку джунгляў Юкатана. З навукоўцам згодныя яго калегі, якія раней палічылі тэорыю школьніка з Квебека Уільяма Гадуры псеўданавуковай. Апошні заявіў пра знаходку горада, супаставіўшы зорныя карты майя з картай іх найбуйнейшых паселішчаў. Школьнік паспрабаваў супаставіць размяшчэнне старажытных гарадоў з картай зорнага неба і такім чынам прыйшоў да высновы аб магчымасці існавання паселішча.

Высновы Брасвела з энтузіязмам успрынялі спецыялісты Канадскага касмічнага агенцтва. Школьнік выступіў перад навукоўцамі, расказаў ім сваю тэорыю. Тады ж канадскія спецыялісты заявілі, што для праверкі высноў Гадуры неабходна падрыхтаваць экспедыцыю ў джунглі Юкатана.

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?