Вы тут

Пабачыце шмат цікавінак і патанцуеце пад гукі патэфона


Насычаную праграму, прысвечаную Ночы музеяў, распрацаваў Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е. Раманава.


Конкурсы, віктарыны, майстар-класы, спектакль і нават нямое кіно — ва ўсім гэтым можна і трэба будзе паўдзельнічаць. Наведаць гэтыя мерапрыемствы змогуць усе ахвотныя, бо сёння, 21 мая, дзверы ўстановы будуць расчынены з 14.00 да 23.00 гадзін вечара. Унікальная магчымасць акунуцца ў «жывую» гісторыю і адначасова пабываць ва ўсіх эпохах адразу надараецца не так часта. Дзеля гэтага некаторыя экспанаты ажывуць і дапамогуць акунуцца ў сваю эпоху. У зале археалогіі і старажытнай гісторыі, напрыклад, прапануюць пабудаваць жытло і запросяць на пошукі скарбаў. На другім паверсе, у абстаноўцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя, можна будзе папрысутнічаць на ўроку арыфметыкі, пад наглядам майстра зрабіць ляльку-абярэг і наведаць Магілёў тых часоў, калі ён быў ваеннай сталіцай Расійскай імперыі 1915—1917 гадоў.

Загаловак у газеце: Прыходзьце ў музей нават ноччу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.