Уладзімір Макей выказаўся на карысць рэгіянальных праектаў, якія б садзейнічалі развіццю гандлю, прыцягненню інвестыцый, павышэнню транзітных магчымасцяў.
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей прыняў удзел у сёмай штогадовай сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін-членаў Еўрапейскага саюза і краін-удзельніц ініцыятывы «Усходняе партнёрства» (УП), якая адбылася 23 мая ў Бруселі.
Выступаючы на пленарным пасяджэнні міністэрскай сустрэчы, Уладзімір Макей выклаў падыходы Рэспублікі Беларусь да далейшага развіцця УП і адносін Беларусі з Еўрасаюзам. У прыватнасці, міністр замежных спраў Беларусі пазітыўна ацаніў карэкціроўку рэалізацыі «Усходняга партнёрства» з улікам рашэнняў Рыжскага саміту мінулага года і ў кантэксце перагляду Еўрапейскай палітыкі суседства. Вітаў акцэнт на дыферэнцыяцыю, стабілізацыю і эканамічнае развіццё. Адначасова Уладзімір Макей заклікаў захаваць цэласнасць ініцыятывы і не дапусціць з'яўлення новых падзяляльных ліній у рэгіёне. Ён выказаўся на карысць рэгіянальных праектаў, якія б садзейнічалі развіццю гандлю, прыцягненню інвестыцый, павышэнню транзітных магчымасцяў, вырашэнню экалагічных і міграцыйных пытанняў.
У кантэксце нармалізацыі адносін Беларусі і Еўрасаюза была адзначана мэтазгоднасць пачатку кансультацый па вызначэнні фармату і аб'ёму будучага базавага пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам. Падчас мерапрыемства адбыўся шэраг рабочых кантактаў кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі з кіраўніцтвам еўраструктур, міністрамі замежных спраў краін-членаў ЕС і краін-партнёраў УП.
Таксама прайшлі перамовы міністра замежных спраў Беларусі з намеснікам старшыні Еўракамісіі - Еўракамісарам па энергетычнаму саюзу Марашам Шэўчавічам, у рамках якіх абмеркаваны перспектывы развіцця энергетычнага дыялогу і супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам. Кіраўнік МЗС Беларусі падрабязна праінфармаваў кіраўніцтва Еўракамісіі аб мерах, якія прымаюцца Рэспублікай Беларусь па забеспячэнню бяспекі Беларускай атамнай электрастанцыі, якая будуецца ў Астраўцы ў адпаведнасці з міжнароднымі патрабаваннямі і стандартамі.
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.