Па 25 мая сталічная Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць комплекс мерапрыемстваў пад назвай «Аўтобус». Яго мэта — прафілактыка аварыйнасці на пасажырскім транспарце.
Падчас дэкады супрацоўнікі ДАІ ўдзяляюць асаблівую ўвагу выкананню кіроўцамі грамадскага транспарту патрабаванняў Правілаў дарожнага руху, а таксама ўзмоцнілі кантроль за тэхнічным станам транспартных сродкаў.
Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя інфармуе, што за чатыры месяцы года на тэрыторыі Мінска па віне кіроўцаў маршрутных таксі і кіроўцаў аўтобусаў адбылося 17 ДТЗ з пацярпелымі, у якіх тры чалавекі загінулі і 20 атрымалі раненні.
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.