26 Верасень, серада

Вы тут

«Лявоніха»... на іспыце


Складаным выпрабаваннем для аматараў беларускіх народных танцаў стаў удзел у конкурсе «Ветразь». Гэты ўнікальны конкурс прайшоў у сталічнай сярэдняй школе №168 і стаў важкім ўкладам у далучэнне школьнікаў і моладзі да нашай багатай нематэрыяльнай спадчыны.


У ві­ху­ры «Ля­во­ні­хі».

Зазначу адразу: навучальнаму працэсу ў школе зусім не перашкаджалі музыка і спевы, якія той раніцай гучалі ў аддаленай актавай зале. Наадварот, атмасфера конкурснага спаборніцтва адчувалася і натхняла на поспех ва ўсіх вучэбных кабінетах. Перамогі жадалі сваім сябрам не толькі мясцовыя школьнікі. Да перамогі ў конкурсе імкнуліся таксама аматары народнага танца з маладзёжнага гурта «Guda» (Мінск), школьнікі са Слуцкага і Барысаўскага раёнаў.

— Конкурс мы назвалі раённым, — патлумачыў аўтар ідэі і канцэпцыі, навуковы і мастацкі кіраўнік праекта, вядомы беларускі этнахарэограф Мікалай Козенка, — але гэта зусім не азначае, што ўдзельнікамі з'яўляецца толькі моладзь Кастрычніцкага раёна Мінска. Арганізатары спаборніцтва — Беларускі фонд культуры, Белдзяржуніверсітэт культуры і мастацтваў, Цэнтр дадатковай адукацыі «Ветразь» — спадзяваліся прыцягнуць да ўдзелу вядомыя і маладыя калектывы з розных рэгіёнаў. Гэта атрымалася і ўзбагаціла танцавальны фэст мноствам новых мясцовых колераў. Усе выступленні суправаджалі спецыяльна створаныя інструментальныя капэлы, што таксама спрыяла больш яскраваму выкананню народных танцаў.

Вы­сту­па­е гурт «Берагіня» з вёс­кі Мёт­ча Ба­ры­саў­ска­га ра­ё­на.

Музыкі нібы падахвочвалі лаўрэатаў конкурсу, танцавальныя пары са школы №168 і імкліва, з запалам выконвалі папулярны ў мінулыя часы танец «Матлёт». Пад «Лявоніху» і «Какетку» танцавалі школьнікі з фальклорнага гурта «Берагіня» (Барысаўскі раён), якія атрымалі спецыяльны прыз сімпатый гледачоў; не адставалі ад іх аднагодкі з вёскі Вясея (Слуцкі раён). Старэйшыя ўдзельнікі, мінскія студэнты, узорна выканалі вясёлы танец «Субота».

Арганізатары і эксперты разам з запрошанымі спецыялістамі абмеркавалі вынікі конкурсу на пасяджэнні «круглага стала». Яны выказалі пажаданне, каб такія творчыя спаборніцтвы адбываліся не толькі ў Мінску, але і ў буйных гарадах, раённых цэнтрах Беларусі.

Жу­ры бы­ло стро­гім і спра­вяд­лі­вым.

Дарэчы, з найлепшымі танцавальнымі парамі неўзабаве сустрэнуцца ўдзельнікі і гледачы рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня», які адбудзецца у раённым цэнтры Акцябрскі на Гомельшчыне. Пуцёўкі на гэты фестываль яны заваявалі на мінскім конкурсе «Ветразь».

Фота аўтара

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Уладзімір Андрэйчанка расказаў пра найбольш значныя законапраекты

Уладзімір Андрэйчанка расказаў пра найбольш значныя законапраекты

 «Толькі агульнымі намаганнямі мы зможам супрацьстаяць няпростым выклікам часу».

Грамадства

Як у Беларусі абясшкоджваюць боепрыпасы

Як у Беларусі абясшкоджваюць боепрыпасы

​Колішняя Беларуская ваенная акруга лічылася адной з самых магутных у СССР.

Грамадства

Шчырая размова з вядомым педагогам пра бацькоўскія сумненні і страхі

Шчырая размова з вядомым педагогам пра бацькоўскія сумненні і страхі

«Калі ў вас адкрыўся рот, каб накрычаць на дзіця, спыніцеся хоць на секунду…» 

Грамадства

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Этнафэст стаў вядомым далёка за межамі Беларусі.