Вы тут

Дыпламантамі конкурсу “Камп'ютар.Адукацыя.Інтэрнэт” сталі 30 праектаў


Найбольшую колькасць дыпломаў заваявалі прадстаўнікі Гродзенскай вобласці. А ўсяго ў 2016 годзе на конкурс паступіла 226 заявак з усіх рэгіёнаў краіны. Пераможцы вызначаліся ў наступных намінацыях: “Электронны адукацыйны рэсурс (ЭАР) у дашкольнай і пачатковай адукацыі”, “ЭАР у базавай і агульнай сярэдняй адукацыі”, “ЭАР у  спецыяльнай адукацыі”,  “Праектна-даследчая дзейнасць з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій” і “ІКТ у кіраванні адукацыяй”.


Конкурс праводзіўся ў два этапы: адборачны (завочны) і заключны (вочны). На першы этап конкурсу ўдзельнікі прадстаўлялі відэайкейс, які змяшчаў кароткае прадстаўленне конкурснай работы. Усе яны загружаліся на відэахостынг YouTube. Такая арганізацыя завочнага этапу забяспечыла максімальную празрыстасць конкурсу: усе ахвотныя, у тым ліку і самі ўдзельнікі, маглі азнаёміцца ​​з усімі конкурснымі праектамі,  пакінуць свае каментарыі і  задаць пытанні іх аўтарам.

Па выніках завочнага этапа ў фінал трапілі 78 праектаў.

Абарона работ у фінале ўяўляла сабой стэндавы даклад кожнага з удзельнікаў.

Дыпломамі першай ступені былі адзначаны, напрыклад,  такія праекты як “Інтэрнэт-платформа “Oscar” для працы з адоранымі навучэнцам” (аўтары – Віктар Лагвіновіч  і Якаў Лагвіновіч, настаўнікі матэматыкі сярэдняй школы № 6 г. Кобрына). “Адкрыты інтэрнэт-партал “Штодзённік настаўніка” (Кірыл Дземусеў, настаўнік фізікі і інфарматыкі вучэбна-педагагічнага комплексу  “Грабоўскі дзіцячы сад -- сярэдняя школа" Гомельскай вобласці). Электронны дапаможнік “Графічная англійская”( Марцуль Марына і Цыбікаў Вадзім, выкладчыкі англійскай мовы з  Мінскага дзяржаўнага каледжа электронікі) і іншыя. А настаўніца рускай мовы і літаратуры з гімназіі № 1 горада Валожына Таццяна Саевіч за сваю працу “Вэб-квест “Чароўны раман” была ўдастоена дыплома другой ступені.

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?