Вы тут

Упершыню на Алімпіядзе маці і сын выступяць разам


Маці і сын выступяць разам

Ніно Салуквадзэ і Цотнэ Мачаварыяні выступяць у стральбе з пнеўматычнага пісталета. Спачатку на Алімпіяду ў Рыа адабралася Ніно, яна, дарэчы, удзельніца сямі Алімпіяд, станавілася залатым, сярэбраным і бронзавым прызёрам. Затым на Гульні адабраўся і яе сын 18-гадовы Цотнэ. На нядаўнім чэмпіянаце Еўропы ён выйшаў у фінал, дзе заняў шостае месца і заваяваў для зборнай Грузіі 15-ю ліцэнзію на Гульні.


Іспанскіх спартсменаў абрабавалі ў Рыа-дэ-Жанэйра

Так выглядаюць бразільскія фавелы.

Пяць чалавек, узброіўшыся агнястрэльнай зброяй, падпільнавалі іспанцаў па дарозе на сняданак.

Ахвярамі нападзення сталі два члены алімпійскай зборнай Іспаніі па парусным спорце Фернанда Эчавары і Тара Пачэка, а таксама іх трэнер Санці Лопес-Васкес. На дадзены момант у Рыа спартсмены праводзяць падрыхтоўку да летніх Алімпійскіх Гульняў. Атлеты адзначаюць, што двое з бандытаў былі ўзброеныя пісталетамі, але, на шчасце, ніхто не пацярпеў.

Адзначым, што пасля таго, як Бразілія атрымала права на правядзенне шэрагу буйных міжнародных спаборніцтваў, уключаючы чэмпіянат свету па футболе ў 2014 годзе і Алімпійскія гульні ў 2016 годзе, улады краіны пачалі буйнамаштабную праграму па барацьбе са злачыннасцю ў фавелах. У рамках гэтай праграмы, якая праводзіцца з 2008 года, у такіх раёнах былі адкрыты 36 паліцэйскіх участкаў, аднак выпадкі парушэння правапарадку ўзнікаюць рэгулярна.


МАК узмацняе барацьбу з допінгам

Міжнародны алімпійскі камітэт сумесна з Сусветным антыдопінгавым агенцтвам і міжнароднымі федэрацыямі пераправерылі 454 допінг-пробы Алімпіяды-2008 у Пекіне (узоры пробаў, узятых у спартсменаў, захоўваюцца на працягу 10 гадоў). Аналіз быў праведзены з выкарыстаннем апошніх навуковых метадаў. У выніку даследаванняў 31 спартсмен з шасці відаў спорту можа быць адхілены ад удзелу ў Алімпіядзе-2016 у Рыа.

У хуткім часе будуць пераправераны больш за 250 допінг-тэстаў Алімпіяды-2012, якая праходзіла ў Лондане.

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.