Вы тут

Калі раптам на нейкі час вы пусцілі сваё харчаванне на самацёк


  • Ешце кашы, але не белыя, а грэцкую, аўсяную, ячную, яшчэ рыбу, гародніну, фрукты, зяленіва — любыя, якія можаце сабе дазволіць.
  • Дарэчы, пакуль яшчэ можна не захапляцца свежымі гароднінай і зяленівам — падыдуць і замарожаныя.
  • Вітаміны і мікраэлементы неабходны нам штодня, наесці іх пра запас немагчыма, так што вырашайце гэту задачу з адпаведнай перыядычнасцю. Хоць бы і з дапамогай полівітамінаў, якіх багата ў аптэцы.
  • Што да харчавання, то не забывайце пры гэтым усё, што магчыма, ужываць з лупінай.
  • Прыгатаваныя з гародніны салаты, вінегрэт ужывайце адразу, а не захоўвайце суткамі ў халадзільніку.
  • Не наразайце гародніну надта дробна. З гэтай прычыны ўжываць адвараную бульбу значна карысней, чым бульбяны суп.
  • Гатуйце гародніну на пары або запякайце.
  • Не замочвайце гародніну (калі гэта не зяленіва) перад гэтым у вадзе, каб не страціць вітаміны.
  • Назапашвайце энергію, ужываючы больш арэхаў і семак, а замест белага хлеба прывучайце сябе да хлеба з мукі грубага памолу і вотруб'я.
  • Каб не «забіць» вітаміны падчас захавання і гатавання, трымайце прадукты ў халадзільніку; не наразайце загадзя; апускайце ў ваду, калі тая ўжо закіпела; не перамешвайце надта часта; ужывайце адразу пасля гатавання.

Урач-валеолаг Леанід МЯЛЕШКА нагадвае, што недахват карысных рэчываў у арганізме можа шкодным чынам адбіцца і на нашым псіхічным здароўі, самаадчуванні. Няправільнае харчаванне — таксама стрэс для арганізма.

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Больш агародніны!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?