Вы тут

Фізічная актыўнасць зніжае рызыку 13 відаў раку


Даследчыкі з Нацыянальнага інстытута анкалогіі ў ЗША прааналізавалі даныя аб фізічнай актыўнасці 12 груп добраахвотнікаў з Еўропы і ЗША. Затым яны супаставілі гэтыя даныя з распаўсюджанасцю 26 відаў раку. За 11 гадоў сярод 1,4 мільёна ўдзельнікаў было выяўлена 186 932 выпадкі раку.


Навукоўцы выявілі: высокі ўзровень фізічнай актыўнасці змяншаў верагоднасць 13 з 26 відаў раку. Так, дзякуючы яму зніжалася рызыка адэнакарцыномы стрававода (на 42%), раку печані (на 27%), лёгкіх (на 26%), нырак (на 23%), кардыяльнага аддзела страўніка (на 22%). Акрамя таго, верагоднасць міелаіднага лейкозу памяншалася на 20%, міеломы — на 17%, раку тоўстай кішкі — на 16%, галавы і шыі — на 15%, прамой кішкі — на 13%, малочнай залозы — на 10%.

У цэлым фізічная актыўнасць зніжала рызыку раку на 7%.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

«А жанчына так і не прыйшла...», Заяц на чацвярых, Асаблівасці нацыянальнага палявання.

Грамадства

Вясковая робататэхніка

Вясковая робататэхніка

Як у вясковай школе з'явіўся SТEM-цэнтр.

Грамадства

Як адбываюць пакаранне асуджаныя да абмежавання волі «ў хатніх умовах»

Як адбываюць пакаранне асуджаныя да абмежавання волі «ў хатніх умовах»

«Хатняя хімія» — гэта турма, толькі на свабодзе», — з сарказмам кажуць самі асуджаныя пра абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.