Вы тут

99 гадоў таму пайшоў з жыцця Максім Багдановіч


Таму штогод у гэты дзень, 25 мая, мы з сумам і жалем успамінаем Максіма, шкадуем, што ён, такі таленавіты паэт, празаік, літаратурны крытык і перакладчык, пражыў усяго 25 гадоў, пакінуўшы нам у спадчыну сваю адзіную кнігу паэзіі “Вянок”.


Кветкі паэту.

Імпрэзу адкрывае дырэктар Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Марына Запартыка.

Вось і сёння ля помніка Багдановічу, што знаходзіцца ў сталіцы ў скверы каля Вялікага тэатра, ускладаючы кветкі да ног Максіма, беларускія пісьменнікі, грамадскія дзеячы са скрухай згадвалі паэта. Гучалі песні на яго вершы ў выкананні легендарных “Песняроў”, ішоў дождж… Нібыта неба плакала і сумавала па Багдановічу разам з намі. Не было гучных слоў і прамоваў. Ды і яны зусім недарэчныя ў гэты сумны дзень.

Ужо пазней, у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, удзельнікі імпрэзы скажуць, што Максім стаў для іх прыкладам служэння радзіме, слову, беларускай мове. Што навучыў бачыць прыгажосць у будзённым, навучыў хоць час ад часу ўздымаць вочы ў неба і глядзець на зоры.

У музеі паэта гледачоў чакала сустрэча са сваячкай Максіма Багдановіча Вольгай Дашкоўскай.

У выкананні Алесі Сівохінай гучыць раманс “Зорка Венера” на словы Максіма Багдановіча.

Сваячка Максіма Багдановіча Вольга Дашкоўская распавядае:

- Я двойчы была на Максімавай магіле ў Ялце. Калі першы раз збіралася наведаць яго, то вельмі хвалявалася, баялася не знайсці пахаванне паэта на такіх вялікіх могілках. Але потым пераканалася, што страх быў дарэмным: беларусы так часта там бываюць, што кожны мясцовы жыхар ведае, як знайсці месца апошняга спачыну вялікага паэта. Добра, што памяць пра Максіма жыве.

Слова мае аўтар першай музейнай экспазіцыі, прысвечанай Максіму Багдановічу Эдуард Агуновіч.

Фрагмент экспазіцыі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

Пра гэта гаварыў таксама скульптар, аўтар першай экспазіцыі Літаратурнага музея Багдановіча Эдуард Агуновіч. Прагучаў і раманс “Зорка Венера” на словы Максіма ў выкананні Алесі Сівохінай і ўсіх прысутных. Але ў гэты дзень радкі знакамітай песні набылі новы сэнс. Раманс стаў сімвалам памяці пра вялікага паэта, чыё жыццё было надзывай кароткім, але чый талент і сёння, як яркая зорка, асвятляе небасхіл беларускай літаратуры.

vesialuha@zviazda.by

фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?