Вы тут

Беларуская адукацыйная дэлегацыя наведала Кітай


Праграма яе знаходжання ўключала наведванне Паўднёва-Кітайскага педагагічнага ўніверсітэта, удзел у Форуме рэктараў універсітэтаў Кітая і Беларусі, які праходзіў  на базе Гуандунскага ўніверсітэта замежных моў і знешняга гандлю, а таксама ўдзел у 2-м сумесным пасяджэнні Камісіі па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі Беларуска-Кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве.


Зараз склалася ўстойлівая станоўчая дынаміка беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі. Актыўнаму развіццю ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі спрыяюць рэгулярныя сустрэчы на ​​вышэйшым узроўні: дзяржаўныя візіты кіраўнікоў дзяржаў Беларусі і Кітая, а таксама кіраўнікоў урадаў дзвюх краін.

Назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя да павелічэння акадэмічных абменаў паміж дзвюма краінамі: у Рэспубліцы Беларусь навучаецца каля 2000 грамадзян КНР і  каля 400 грамадзян нашай краіны праходзяць навучанне ў Кітаі. У 2015 годзе было падпісана Пагадненне паміж урадамі Беларусі і Кітая аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі, дзякуючы чаму на штогадовай аснове ажыццяўляецца акадэмічны абмен у колькасці 40 чалавек.

У Беларусі таксама планамерна развіваецца сістэма вывучэння кітайскай мовы ў вышэйшых і агульных сярэдніх навучальных установах. Цяпер у краіне дзейнічаюць 3 Інстытута Канфуцыя і 5 класаў Канфуцыя. Кітайская мова вывучаецца  ў школах і здаецца пры паступленні ў ВНУ на цэнтралізаваным тэсціраванні. 

Пашыраецца двухбаковае супрацоўніцтва ў галіне навукі і інавацый. Беларускія і кітайскія партнёры ажыццяўляюць сумесныя даследаванні ў такіх галінах як фізіка плазмы, нанавугляродныя матэрыялы, хімія вадкіх крышталяў, экалогія, біятэхналогіі і IT-тэхналогіі, машынабудаванне, нанаматэрыялы і многіх іншых.

Актыўна развіваецца беларуска-кітайскае супрацоўніцтва па праекце тэхнапарка “Вялікі Камень”. На тэрыторыі парку плануецца размясціць вытворчыя і жылыя зоны, фінансавы і навукова-даследчы цэнтры, офісныя і гандлёва-забаўляльныя комплексы. Фактычна, недалёка ад  Мінска будуецца сучасны міжнародны эка-горад з акцэнтам на высокатэхналагічныя і канкурэнтаздольныя інавацыйныя вытворчасці з высокім экспартным патэнцыялам.

Першы намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Вадзім Богуш і намеснік міністра адукацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі Хао Пін падпісалі Пратакол другога сумеснага  пасяджэння Камісіі па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі Беларуска-Кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве. Далейшая дзейнасць міністэрстваў адукацыі дзвюх краін будзе скіравана на павелічэнне колькасці сумесных адукацыйных і навуковых структур, пашырэнне акадэмічных абменаў, стварэнне сумесных адукацыйных і навуковых праектаў. Сярод стратэгічных напрамкаў таксама пашырэнне вывучэння кітайскай мовы ў Беларусі і беларускай – у Кітаі.

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».