Вы тут

Да трэцяга Форуму рэгіёнаў засталіся лічаныя дні


Падрыхтоўка да трэцяга Форуму рэгіёнаў выйшла на фінішную прамую, а наступны, магчыма, пройдзе ў Санкт-Пецярбургу і будзе працягваць сёлетнюю тэму гуманітарнага супрацоўніцтва. Мяркуецца, што яго прысвецяць маладзёжнай палітыцы ў Саюзнай дзяржаве. Пра гэта заявіў Міхаіл МЯСНІКОВІЧ, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу нашай краіны, падчас пасяджэння арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні форуму.


— Я бачу дзве ключавыя ідэі. Першая — гэта роўныя правы грамадзян. Вядома, мінулыя пасяджэнні Форуму рэгіёнаў былі прысвечаныя сельскай гаспадарцы і прамысловасці. Мы казалі пра роўныя ўмовы для гаспадарчых суб'ектаў. Гэтым разам мы кажам пра гуманітарнае супрацоўніцтва. І было б выдатна, каб у большай ступені мы зблізілі нашы пазіцыі па стварэнні роўных правоў і ўмоў для жыцця жыхароў нашых дзяржаў. Ёсць бар'еры, якія негатыўна адбіваюцца на паглыбленні супрацоўніцтва. Іх трэба вырашаць, — адзначыў спікер верхняй палаты.

Па словах сенатара, другі кірунак, якому на форуме будзе надавацца значная ўвага, — гэта маладзёжная палітыка. Бо «ўсё, што робіцца сёння, робіцца ў інтарэсах будучых пакаленняў». «Ёсць і такая прапанова, каб чацвёрты Форум рэгіёнаў правесці з парадкам дня — маладзёжная палітыка — у Санкт-Пецярбургу. Гэта як праект на перспектыву», — падкрэсліў парламентарый.

На думку Міхаіла Мясніковіча, верагодна, што не ўсе пытанні максімальна паглыблена атрымаецца разгледзець падчас форуму. Але тут важна дамовіцца аб планах на далейшую сумесную работу ў сферах медыцынскай дапамогі, пенсійнага забеспячэння, умоў працы, атрымання адукацыі, каб максімальна забяспечыць роўныя правы грамадзян для абедзвюх дзяржаў. «Пачынаючы ад аэрапорта і скончваючы месцам жыхарства», — падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі.

Згодна з праграмай ІІІ Форуму рэгіёнаў, 7 чэрвеня, у першы дзень мерапрыемства, адбудзецца як пасяджэнне Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі, так і работа секцый. Адна з іх будзе прысвечана супрацоўніцтву нашых краін у сферы працоўных адносін і сацыяльнай абароны насельніцтва. Па словах Марыяны Шчоткінай, міністра працы і сацыяльнай абароны, для беларускага боку важна выявіць новыя кропкі судакранання і існуючыя праблемы ў рабоце з расійскімі калегамі. «Поўнай уніфікацыі заканадаўстваў у дзвюх розных дзяржавах ніколі не будзе і не павінна быць. Але разам з тым усё робіцца ў інтарэсах грамадзян, для таго каб яны змаглі спакойна пераязджаць з адной краіны ў іншую без рызыкі страціць сацыяльныя правы, якія мелі раней», — падкрэсліла яна.

Акрамя таго, падчас Форуму рэгіёнаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі падпіша пагадненні аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні па развіцці сацыяльна-працоўнай сферы з профільнымі міністэрствамі Астраханскай вобласці і Рэспублікі Татарстан.

pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: У Саюзнай дзяржаве — роўныя правы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».