Вы тут

З 1 чэрвеня ўводзяцца спецыяльныя тарыфы на поезд Мінск—Рыга


Як паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі, будзе прымяняцца гнуткі графік змянення цаны праезду ў поездзе міжнародных ліній №88/87 Мінск—Рыга.


Па ўзгадненні з Латвійскай чыгункай ён будзе дзейнічаць да канца года. У гэты перыяд будуць дзейнічаць зніжкі і надбаўка да агульнага кошту праезду ва ўсіх катэгорыях вагонаў у залежнасці ад тэрмінаў продажу (глыбіні продажу) білетаў. Так, зніжка ў 15 працэнтаў будзе дзейнічаць пры ўмове продажу дакументаў за 45-31 суткі да адпраўлення поезда, 10 працэнтаў — пры продажы за 30-21 суткі. Пры набыцці білета за 20-11 сутак да паездкі прымяняецца базавая цана. Надбаўка ў памеры 3 працэнтаў уводзіцца пры продажы білета за 10 сутак і менш да адпраўлення поезда. Таксама пры праездзе ў плацкартных вагонах на бакавых месцах дзейнічае зніжка ў 10 працэнтаў з улікам каляндарных перыядаў змянення кошту праезду.

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Дарога да Балтыкі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».