Вы тут

Цэны на некаторыя віды цыгарэт зменяцца ў Беларусі з 1 чэрвеня


Цэны на некаторыя віды цыгарэт зменяцца ў Беларусі з 1 чэрвеня: асобныя віды падаражэюць, некаторыя стануць таннейшымі. Інфармацыя аб новых максімальных рознічных цэнах размешчана на сайце Міністэрства па падатках і зборах.


Фота: grodnonews.by

Сярод цыгарэт, увозімых "Беларусьгандлем", падаражэюць Davidoff (Blue, Classic, Classic Slims, Gold, Gold Slims) на Br500 да Br30 тыс. Цыгарэты Davidoff Black (King Size Superslims) і Davidoff White (King Size Superslims) падаражэюць на Br1 тыс. да Br23 тыс.

Цэны на Pall Mall (Nanokings Blue, Nanokings Silver, Superslims Azure, Superslims Violet), якія вырабляе Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман", знізяцца ў цане з Br14,7 да Br14,5.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы. Апошні раз цэны ўзнімаліся з 1 мая.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?