Вы тут

Беларусь-Азербайджан: вопыт літаратурнага сяброўства


25 мая ў Выдавецкім доме “Звязда” адбыўся круглы стол “Беларусь-Азербайджан: вопыт літаратурнага сяброўства”, у якім прынялі удзел паэт, публіцыст, перакладчык, галоўны дырэктар замежнага вяшчання Беларускага радыё Навум Гальпяровіч, кіраўнік Цэнтра азербайджанскай мовы і культуры БДПУ Салатын Мірзоева, перакладчык, празаік Ірына Качаткова, паэт, празаік, перакладчык, рэдактар аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва» Яна Явіч, літаратуразнаўца, літаратурны крытык, паэт, кандыдат філалагічных навук, намеснік дырэктара Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Яўген Гарадніцкі, паэт, перакладчык, літаратуразнаўца, адказны сакратар часопіса «Полымя» Юлія Алейчанка.


Падчас мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні гісторыі беларуска-азербайджанскага культурнага ўзаемадзеяння, вывучэння ўсходніх літаратур у Беларусі, перакладу азербайджанскай літаратуры на беларускую мову. Абмяркоўваліся практычныя хады па рэалізацыі беларуска-азербайджанскіх літаратурных кантактаў і перспектыў культурнага дыялогу Азербайджана і Беларусі. Гучалі пераклады вершаў Чынгіза Аліаглу.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.