Вы тут

У краіне падвялі вынікі самага творчага конкурсу ў спартыўнай сферы


На працягу шасці месяцаў па ўсіх рэгіёнах Беларусі праходзіў сапраўдны марафон. Ужо каторы год рэспубліканскі конкурс дзіцячага малюнка «Пасябраваць са спортам» збірае больш за дзвесце дзяўчатак і хлопчыкаў, якія прадстаўляюць свае работы, прысвечаныя любімым відам спорту, беларускім атлетам і нашым агульным перамогам.


У топе як самыя папулярныя віды (футбол і хакей), так і экзотыка — кёрлінг. Героямі малюнкаў станавіліся не толькі самі дзеці і іх бацькі, але і нашы славутыя чэмпіёны — Дар'я Домрачава, Ала Цупер, Іна Жукава. Менавіта гэтыя спартсмены, дарэчы, сталі часткай журы і выбіралі найбольш цікавыя работы. Многія школьнікі прымалі ўдзел у конкурсе ўжо не першы раз. Арганізатары адзначаюць, што сёлетняе мерапрыемства адрозніваецца сваёй масавасцю: суіскальнікамі ўзнагарод сталі практычна 290 дзяцей з 3 тысяч школ.

Самыя маляўнічыя і арыгінальныя работы (70 найлепшых) дайшлі да фіналу, а іх аўтары атрымалі прызы ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба (арганізатара і заснавальніка конкурсу). Пераможцам у малодшай групе стаў Арцём Сайкоў з Магілёва (малюнак «Любімае хобі»), а першай сярод вучняў 4-6 класаў аказалася Ганна Гружэўская з Ашмян (малюнак «Біятланісты»).

Акрамя сувеніраў, усе 70 дзяцей атрымалі пуцёўкі ў піянерскі лагер. Дарэчы, найлепшыя работы жыхары і госці сталіцы ў хуткім часе ўбачаць на мінскіх білбордах.

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Калі спорт і мастацтва побач

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.