Вы тут

У Саудаўскай Аравіі забаранілі сэлфі з катамі


Вярхоўны камітэт па навуковых даследаванняў і рэлігійнаму праву Саудаўскай Аравіі апублікаваў фетвы (рашэнні па якім-небудзь грамадскім, палітычным ці прававым пытанні, якія выносяцца муджтахідам, муфтыем), якія забараняюць рабіць сэлфі з катамі і гуляць у настольныя і картачныя гульні з удзелам персанажаў японскага мультфільма «Пакемон». Пра гэта паведамляе Newsweek.


Фота deviantart.net

Фатаграфавацца з хатнімі жывёламі жыхарам каралеўства забараніў багаслоў, шэйх Салах Бін Фаузан аль-Фаузан. Пры гэтым член Савета багасловаў асабліва адзначыў шкоду сэлфі з катамі. На думку рэлігійнага аўтарытэту, здымкі з жывёламі - прыкмета пакланення перад заходняй культурай.

«І каты тут увогуле ні пры чым. Праблема не ў жывёлы, а ў малюнку. Ідалы супярэчаць законам сапраўднай рэлігіі. Нельга фатаграфавацца ні з сабакамі, ні з катамі, ні з ваўкамі», - адзначыў ён.

У іншай рэлігійнай пастанове забараняецца гуляць у настольныя і картачныя гульні па мультыку «Пакемон». У фетве адзначаецца, што пакемоны наўпрост супярэчаць ісламскаму веравучэннюі, а гульні з'яўляюцца не толькі пустым марнаваннем часу, але і ўтрымліваюць сіянісцкія ідэі, а таксама прывучаюць да азарту.

Lenta.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.