Вы тут

Абітурыенты для ЦТ выбіраюць рускую мову і матэматыку


Руская мова і матэматыка - самыя папулярныя прадметы пры выбары іспытаў у абітурыентаў, якія будуць здаваць у гэтым годзе цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ). Аб гэтым паведаміла першы намеснік дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Наталля Вайцяховіч.


Паводле яе даных, на 25 мая 2016 года на ЦТ ужо зарэгістравана больш як 80 тыс. чалавек, гэта на 6 тыс. больш, чым на тую ж дату ў 2015 годзе. Найбольшая колькасць абітурыентаў зарэгістравана для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання па рускай мове і матэматыцы. З замежных моў найбольшай папулярнасцю карыстаецца англійская мова, якую выказалі жаданне здаваць больш як 18 тыс. абітурыентаў.

Нагадаем, што рэгістрацыя на ЦТ прадоўжыцца да 1 чэрвеня ўключна. Па графіку дата правядзення цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове - 13 чэрвеня, па рускай мове - 14 чэрвеня, грамадазнаўстве - 16 чэрвеня, біялогіі - 18 чэрвеня, матэматыцы - 19 чэрвеня, гісторыі Беларусі - 21 чэрвеня, хіміі - 23 чэрвеня, фізіцы - 24 чэрвеня, замежнай мове (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, кітайскай) - 25 чэрвеня, сусветнай гісторыі (навейшы час), геаграфіі - 27 чэрвеня.

Час пачатку цэнтралізаванага тэсціравання - 11.00. Дата рэзервовага дня - 5 ліпеня (аўторак). Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовы дзень устаноўлены з 28 чэрвеня па 1 ліпеня. Пунктам правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовы дзень вызначаны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Тэрмін перадачы ў Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў базы даных абітурыентаў і заявак на экзаменацыйныя матэрыялы - да 4 чэрвеня.

База даных абітурыентаў фарміруецца з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы "Агульнарэспубліканскі банк даных удзельнікаў цэнтралізаванага тэсціравання"; абітурыенты размяркоўваюцца па аўдыторыях у пунктах правядзення цэнтралізаванага тэсціравання з выкарыстаннем спісаў абітурыентаў, складзеных у алфавітным парадку.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.