Вы тут

"Калі імя табе — "Жанчына"


Першамайская раённая арганізація Мінска "Беларускі саюз жанчын" святкуе сваё трыдцацігоддзе.


За мінулыя гады арганізацыя пераадолела шмат выпрабаванняў, ні разу не змяніўшы сваім прынцыпам — абараняць інтарэсы жанчын.

У актыве жаночай арганізацыі раёна шмат добрых спраў: жанчыны падтрымліваюць шматдзетныя сем'і, аказваюць дапамогу малазабяспечаным жанчынам і дзецям, сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама Лагойскаму дому-інтэрнату для інвалідаў. Жанчыны прымалі ўдзел у міжнароднай патрыятычнай акцыі "Нет фашизму! Детство без войны", праводзяць "Урокі Мужнасці" ў школах, бібліятэках і ВНУ; ладзяць мастацкія выставы. Без увагі жанчын не застаюцца і ўдзельніцы Вялікай Айчыннай вайны.

З юбілеем арганізацыю павіншавалі іх добрыя сябры: прадпрыемства "Мабільныя ТэлеСістэмы", спартыўны комплекс "Алімпійскі", адміністрацыя Першамайскага раёна і іншыя грамадскія арганізацыі.

Старшыня Першамайскай раённай арганізацыі Таісія Пужэвіч расказвае: "Гэты перыяд быў перыядам плённага супрацоўніцтва з міжнароднымі дабрачыннымі арганізацыямі і фондамі, такімі як "Полюс Надзеі", "Фондам міласэрнасці і здароўя", "Таварыствам дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі", Чэшскім і Расійскім пасольствамі,  Домам Масквы. Дзякуючы гэтаму супрацоўніцтву штогод на аздараўленне ў Германію накіроўваліся дзеці з нашай раённай асацыяцыі шматдзетных бацькоў, а дзеці з абмежаванымі магчымасцямі атрымлівалі падарункі на калядныя святы".

У планах жанчын ўмацаванне жаночага руху, стварэнне пярвічных арганізацый у галіне адукацыі, культуры, аховы здароўя, камунальных службах і праваахоўных структурах Першамайскага раёна. Таксама арганізацыя мае намер  больш актыўна супрацоўнічаць з "Хрысціянскім адукацыйным цэнтрам ім. св. Кірыла і Мяфодзія".

Фота Іаланты Вашкевіч

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.