Вы тут

Фактар рызыкі для педагогаў


"Карані сацыяпатычных паводзінаў заўсёды трэба шукаць у сям'і", — такую думку выказаў намеснік міністра адукацыі Віктар ЯКЖЫК, адказваючы на пытанне наконт нядаўняга нападу вучня на настаўніка ў адной з мінскіх школ.


Фота: БЕЛТА

Ён патлумачыў, што ў сучасным сямейным выхаванні адбываюцца дэфармацыі. І адна з такіх негатыўных праяў – няправільнае ўспрыманне бацькамі адзнак, якія дзіця прыносіць са школы. У некаторых сем’ях існуе сапраўдны фетыш адзнак.

— Мяркую, што ў новым навучальным годзе мы будзем больш увагі надаваць гэтаму пытанню. Як дапамагчы сям’і ў выхаванні дзіцяці — гэта новыя выклікі, якія стаяць перад педагогамі-псіхолагамі і сацыяльнымі педагогамі.  Але праблема пераадолення дэфармацый у сямейным выхаванні — праблема не толькі сістэмы адукацыі, а ўсяго нашага грамадства, — падкрэсліў Віктар Якжык.  

Прадстаўнік ведамства дадаў, што ў Беларусі  вельмі своечасова былі прынятыя папраўкі ў заканадаўства па пытаннях абароны дзяцей ад шкоднай інфармацыі, таму што гвалт, які льецца з экранаў, які прысутнічае ў інтэрнэце, бясспрэчна, уплывае і на фарміраванне псіхікі падрастаючага пакалення.

Замах на забойства настаўніка прымушае прадумаць дадатковыя спосабы абароны педагогаў і перагледзець правы і абавязкі і вучняў,  і педагогаў.

— Мы прааналізуем усе магчымыя рызыкі, у тым ліку і неўласцівыя функцыі, якія выконваюць педагогі і якія павінны выконваць іншыя структуры (журналістаў цікавіў абавязак, які ускладаецца на педагогаў па наведванні праблемных сем’яў — Аўт.).  Канкрэтныя дзеянні міністэрства будзе прымаць ужо з улікам высноў следства, калі будуць цалкам адноўлены трагічныя падзеі, — дадаў Віктар Якжык. — Разам з тым трэба разумець, што сёння няма методык, якія дазваляюць стопрацэнтна  прадказаць і папярэдзіць злачынства...

Намеснік міністра таксама абвергнуў чуткі, што вучань ішоў на залаты медаль, і параіў ўстрымацца ад збору чутак і ацэначных меркаванняў да канца следства. Па словах Віктара Якжыка, сродкі масавай інфармацыі распаўсюджваюць нямала недакладнай інфармацыі: “Скажу толькі, што падлетак, які падазраецца ў злачынстве, ніколі не вучыўся на выдатна або амаль на выдатна”.

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.