Вы тут

Васіль Жураўлёў прысвяціў працы ў Акадэміі навук амаль 60 гадоў


Імя Васіля Пракопавіча Жураўлёва сёння шырока вядомае ў гуманітарных колах не толькі Беларусі, але і далёка за яе межамі. Ён доктар філалагічных навук, аўтар больш як 200 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій (аўтарскіх і калектыўных). Днямі вядомы даследчык літаратуры адсвяткаваў 85-годдзе.


Васіль Жураўлёў нарадзіўся ў 1931 годзе на Мсціслаўшчыне ў сялянскай сям'і. Нялёгкім было дзяцінства. Рана памёр бацька. Маці адна выхоўвала двaіx дзяцей.

Пасля заканчэння школы В.П. Жураўлёў пacтyпіў у Mінcкі педагагічны інcтытут, працягам вучобы стала паступленне ў acпіpaнтуру. У 1957 годзе Васіль Пракопавіч назаўсёды звязаў лёс з Інcтытyтaм літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук. У гэтым жа годзе пабачылі свет і першыя навуковыя публікацыі маладога вучонага. Гэта былі рэцэнзіі на новыя кнігі, а таксама артыкулы, прысвечаныя праблемам гіcтopыі і тэорыі беларускай літаратуры.

Самую вялікую зацікаўленасць В.П. Жураўлёў заўсёды праяўляў да творчасці пачынальніка нацыянальнай эпічнай традыцыі ў беларускай літаратуры — Якуба Коласа. У кнізе «Якуб Колас і паэтыка беларускага рамана» традыцыя, заснаваная Коласам, паказана адным з найважнейшых крытэрыяў ацэнкі мастацкіх якасцяў літаратурнага твора. А ў манаграфіі даследчыка «Структура твора», выдадзеная ў 1978 годзе, па-новаму была асэнсавана складаная і на той час недастаткова распрацаваная праблема вывучэння мастацкага твора праз сістэму яго паэтыкі,

Значным укладам у беларускую літаратурную навуку з'яўляюцца таксама аўтарскія манаграфіі В.П. Жураўлёва: «На шляху духоўнага самасцвярджэння», «У пошуку духоўных ідэалаў», «Актуальнасць традыцый: Якуб Колас у пісьменніцкім асяродку», «Класіка і літаратурная сучаснасць: духоўны патэнцыял чалавека», «Непадкупны суд памяці: творчасць Анатоля Кудраўца».

Гісторыка-літаратурныя даследаванні В.П. Жураўлёва не засталіся дасягненнем толькі акадэмічнай навукі. Раздзелы яго аўтарства змешчаны ў шэрагу падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для ВНУ, «Гісторыі беларускай літаратуры» ў 4 тамах, 5 кнігах (1997—2000 гг.), «Гісторыі беларускай літаратуры» ў 2-х тамах (на рускай мове) і іншых.

У час працы ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук (якому, дарэчы, прысвяціў 58 гадоў свайго навуковага, творчага, педагагічнага і чалавечага жыцця) Васіль Пракопавіч праводзіў значную педагагічную работу. Шмат сіл і энергіі ён аддаваў выхаванню літаратуразнаўчай моладзі. Вялікую ўвагу ўдзяляў падрыхтоўцы навуковых кадраў праз аспірантуру, суіскальніцтва і дактарантуру. Ён быў нaмecнікaм старшыні спецыялізаванага Савета па абароне доктарскіх дысертацый пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, часта выступаў экспертам і афіцыйным апанентам кандыдацкіх і доктapcкіx дысертацый. За гады працы ім падрыхтавана 6 кандыдатаў і 2 дактары філалагічных навук.

Сваімі навуковымі публікацыямі, выступленнямі ў сродках масавай інфармацыі Васіль Жураўлёў працягвае актыўна ўдзельнічаць у навуковым аналізе літаратурнага працэсу, уносіць адпаведны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры. Адданую працу вучонага і значны ўклад у даследаванне праблем тэорыі і гісторыі беларускай літаратуры высока ацаніла дзяржава. У 2002 годзе В.П. Жураўлёву была прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры за кнігу «У пошуку духоўных ідэалаў».

Вучні і калегі Васіля Пракопавіча шчыра віншуюць яго з юбілейнай вясной. Жадаюць здзяйснення ўcіx задум і планаў і моцнага здароўя яшчэ на доўгія гады.

Алена МАНКЕВІЧ 

Загаловак у газеце: Верны абранаму шляху

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.