Вы тут

Новым кіраўніком ДАІ стаў Дзмітрый Карзюк


Загадам міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча на пасаду начальніка ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС прызначаны Дзмітрый Карзюк.


Дзмітрый Карзюк у органах унутраных спраў з 1993 года. Пасля службы ва Узброеных Сілах прыняты на службу інспектарам дарожна-патрульнай службы 3-га матарызаванага ўзвода асобнага батальёна ДПС УУС Мінгарвыканкама. Пасля служыў камандзірам узвода, узначальваў асобную роту ДПС. З 2008 года ўзначальваў ДАІ Мінска.

Загаловак у газеце: Новае прызначэнне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як у Беларусі трансплантуюць органы

Як у Беларусі трансплантуюць органы

І чаму да нас на аперацыі едуць замежнікі.

Эканоміка

Прыватны бізнес выбірае Смілавічы

Прыватны бізнес выбірае Смілавічы

У гэтым упэўнілася карэспандэнт, наведаўшы пасёлак.